Выбары-2015

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

Фонд для дадатковага фінансавання кампаніі

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паведаміла аб стварэнні пазабюджэтнага фонду ў мэтах дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, фонд фарміруецца за кошт добраахвотнага пералічэння ў яго грашовых сродкаў арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян Беларусі. Не дапускаецца пералічэння ў яго бюджэтных сродкаў, а таксама грашовых сродкаў замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, арганізацыямі, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з’яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Сродкі пазабюджэтнага фонду будуць выкарыстоўвацца на аплату інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных і ўчастковых камісій па выбарах, а таксама на аплату іншых расходаў, непасрэдна звязаных з выбарчай кампаніяй.

Палажэнне аб пазабюджэтным фондзе для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе размешчана на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісіі ў глабальным камп’ютарным сеціве.

 

 

40 выбарчых участкаў за мяжой

У беларускіх консульствах і пасольствах пачалася актыўная падрыхтоўка да сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.

8 ліпеня ўдзельнікі штогадовага семінара кіраў-нікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі сустрэліся са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай і абмеркавалі самыя актуальныя пытанні па гэтай тэме.

«Ужо вядома, што плануецца адкрыццё 40 выбарчых участкаў пры пасольствах і консульствах», — сказаў Аляксандр Гур’янаў.

Паводле слоў намесніка міністра, цяпер праводзіцца маштабная інфармацыйная работа, а бліжэй да даты выбараў у вызначаным заканадаўствам парадку будуць створаны выбарчыя камісіі. У іх склад увойдуць не толькі супрацоўнікі дыпмісій, але і беларусы, якія пражываюць за мяжой. «У тых краінах, дзе беларуская дыяспара шматлікая, мы чакаем добрых паказчыкаў яўкі. Як паказвае вопыт, нашы суайчыннікі актыўна выказваюць сваю пазіцыю», — дадаў намеснік міністра.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.