ЁСЦЬ РЭЗЕРВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Наша краіна гатова да рэалізацыі новых праектаў з Малдовай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на высокі ўзровень тавараабароту — $400 млн, які краіны дасягнулі па выніках мінулага года. Тым не менш, па словах Прэзідэнта Беларусі, у дзвюх краін ёсць рэзервы для нарошчвання аб’ёмаў узаемнага гандлю.

Што тычыцца падпісання Малдовай пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, то Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок не драматызуе сітуацыю з арыентацыяй Малдовы на Еўрасаюз і не палітызуе факт падпісання гэтага дакумента. На думку Прэзідэнта Беларусі, у любой сітуацыі варта шукаць варыянты, каб выкарыстоўваць яе на карысць дзвюх краін.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.