З юбілеем, Ужанка!

Поделитесь с друзьями
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

11

Нядаўна вёска Ужанка Гарадзейскага сельскага  Савета

адсвяткавала свой 455-гадовы юбілей.

На свята да яе жыхароў у гэты дзень прыехалі старшыня Гарадзейскага сельвыканкама Уладзімір Курачыцкі і старшыня прафкама мясцовай гаспадаркі — эксперыментальнай базы “Свеклавічная” — Алена Галяновіч. Яны павіншавалі ўжанкаўцаў з юбілеем, адрасавалі шмат цёплых, шчырых пажаданняў.

Затым гісторыю свайго роднага краю паведала бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі Людміла Гуленка.

З архіўных дакументаў вядома, што паселішча ўзнікла тут у ХVI стагоддзі: у 1560 годзе князю Мікалаю Радзівілу была зроблена даніна на дзве  валокі зямлі ў гэтым месцы. Засялялі зямлю прыезджыя людзі. Вакол былі балоты, хмызнякі, вадзілася шмат вужоў. Таму і назвалі вёску Ужанкай. Хаты вяскоўцаў мелі незайздросны выгляд: нізкія, без падлогі, толькі шляхецкія адрозніваліся прызбамі.

У 1853 годзе, паводле “Вандровак” Уладзіслава Сыракомлі, ва Ужанцы быў касцёл. Будынак захаваўся і да сённяшняга часу, цяпер тут капліца. Калі ён пабудаваны, звестак няма, але пад касцёлам ёсць склеп, дзе захаваўся надпіс, які сведчыць: касцёл быў у 1814 годзе. Ад вёскі да касцёла вяла дарожка, абсаджаная елачкамі: азеляненню, кветкаводству шмат увагі надавала  пані Эля, жонка мясцовага  пана Ігнася Бародзіча. Справа ад касцёла знахо-дзілася званіца, якую немцы знішчылі ў час вайны. Не засталося і елак.

13

Сёння жыхары Ужанкі працягваюць добрую традыцыю  ўпрыгожваць сваю вёску кветкамі, зялёнымі наса-джэннямі. На свяце былі аб’яўлены вынікі конкурсу на лепшую сядзібу, двор, кветнік. Пераможцаў конкурсу ўзнагародзіў старшыня Гарадзейскага сельвыканкама Уладзімір Курачыцкі. Першае месца заняла сям’я Даўгалюк, другое — сям’я Шэфер, трэцяе — сям’я Макарэвіч. Ім  былі ўручаны каштоўныя падарункі. За наступныя тры месцы граматамі сельвыканкама ўзнагароджаны Папонавы, Кудзін і Янчык.

Шмат у гэтым кірунку робіць бібліятэкар Ужанкаўскай  сельскай бібліятэкі Людміла Гуленка. Па яе ініцыятыве, дзякуючы яе працавітым рукам, энергічнасці, на тэрыторыі вакол будынка сельскага дома культуры закладзены альпінарый, створаны кампазіцыя “ручай” і дэкаратыўны басейн. Падтрымліваюць гэты цудоўны экалагічны куточак у належным парадку і цяпер разам з загадчыкам СДК Віктарам  Шыманскім і мастацкім кіраўніком Любоўю Дрык.

Вядучыя свята назвалі старажылаў Ужанкі, чый шлях — гэта цэлая гісторыя, якая ўвабрала ў сябе гісторыю ўсяго роднага краю: Станіслава Іванавіча Макарэвіча, Міхаіла Фёдаравіча Дашкевіча, Варвару Гаўрылаўну Янчык. Ім уручылі каштоўныя падарункі.

Бягучы год — асаблівы для беларусаў, год 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай  вайне. Амаль усе  мужчыны Ужанкі ваявалі з ворагам на франтах.  Загінулі ці без вестак прапалі Ігнат Канстанцінавіч Завясніцкі, Уладзімір Андрэевіч Завясніцкі, Сцяпан Іванавіч Зажыцкі, Іосіф Іосіфавіч Сямашка, Канстанцін Антонавіч Троська, Станіслаў Казіміравіч Шарамета, Антон Антонавіч Янчык, Пётр Дзмітрыевіч Янчык, Вікенцій Іосіфавіч Яськевіч. Хвілінай  маўчання ўшанавалі прысутныя іх памяць.

Са зброяй у руках прайшлі па ваенных дарогах В.Н. Бурэй, М.І. Тыдрыш, К.М. Янчык, І.К. Завясніцкі, С.С. Яцук, І.А. Троська, А.А. Троська, Дз.А. Какоткін, М. Дз. Касмовіч, В.В. Козел, В.І. Козел, П.І. Козел, К.В. Макарэвіч, С.С. Малюк, Р.С. Машчанка, М.М. Протас, І.І. Станкевіч, А.Дз. Янчык, П.В. Янчык.

5

Ім, ветэранам, шчыры дзякуй за тое,  што перамаглі фашысцкіх захопнікаў, заваявалі мір і свабоду. І сёння беларусы працуюць на вольнай зямлі, гадуюць дзяцей і ўнукаў.

Сярод ветэранаў працы, ардэнаносцаў эксперыментальнай  базы “Свеклавічная”— механізатары І.У. Кірылюк, І.К. Тыдрыш, К.Ф. Дашкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Т.У. Распатнюк, якая працавала даяркай, сакратаром парткама, старшынёй прафкама; даярка Я.А. Тыдрыш. Добры ўспамін пакінулі пасля сябе Я.А. Брытвіч, В.А. Буян, У.П. Андруховіч, А.К. Шарамета, С.І. Брытвіч, С.В. Яськевіч.

Ужанкаўцы не толькі шчыра працуюць на палях і ферме. Яны — клапатлівыя бацькі, якія  выхоўваюць дзяцей. Добрыя дзеці — залог шчаслівай будучыні Бацькаўшчыны. А ва Ужанцы нямала шматдзетных маці. Былі названы Т. Дз. Кургановіч, А.В. Карпач, Н.А. Ігошына, В.Г. Янчык, Г.С. Бярозаўская, Я.К. Яцук, В.Б. Макарэвіч, А.В. Надольская, А.І. Макарэвіч, Л.К. Гуленка, Е.М. Ганкевіч, І.А. Завясніцкая, Т.Г. Ульянава, С.Л. Гудко, А.М. Салавей, В.В. Нічыпароўская, М.Ф. Дзенісенка, Я.А. Салавей, Т.Б. Дашкевіч, С.С. Грыцкевіч.

Вядучыя свята павіншавалі тых, хто сёлета адзначае юбілей сумеснага жыцця. 55 гадоў пражылі разам Іван Аляксандравіч  і Надзея Аляксандраўна Тыдрыш, 40 гадоў — Тадэвуш Казіміравіч і Соф’я Аляксееўна Макарэвіч, Павел Паўлавіч і Таіса Анатольеўна Скачко. 35 гадоў ідуць побач па жыцці Ірына  Мікалаеўна і Мікалай  Канстанцінавіч Буян, Аляксандр Мікалаевіч і Наталля Міхайлаўна Махалік. Чвэрць стагоддзя адлічвае шлюб Віктара Дзмітрыевіча і Галіны Львоўны Цуба, Віталя Іванавіча і Маі Аляксандраўны Санько. А сёлета ўтварылася новая маладая сям’я: Уладзіміра і Алены Кулакоўскіх.

Самым маленькім жыхаром Ужанкі з’яўляецца Максімка Тыдрыш, які нарадзіўся 7 мая 2015 года. Ён — другое дзіця ў сям’і Яўгена  і Таццяны Тыдрыш. Яўген  працуе грузчыкам у ААТ “Гара-дзейскі цукровы  камбінат”, Таццяна — паляводам у эксперыментальнай  базе “Свеклавічная. Для немаўляткі таксама быў падрыхтаваны  падарунак — цацка.

Прысутных арганізатары свята частавалі караваем. Для іх спявалі ўдзельнікі  творчых калектываў Ужанкаўскага СДК, Гарадзейскага ГПДК, ДК ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, Новагарадзейскага СДК, Нясвіжскага раённага цэнтра народнай  творчасці.

Цікава выглядала выстава народных умельцаў.

Юбілей Ужанкі прайшоў ярка, змястоўна, запамінальна. Ён пакінуў добры след у душы кожнага: пачуццё радасці, узнёсласці і гонару за родную зямлю.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЦВІРКО.


Поделитесь с друзьями
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.