Агуркі да самых замаразкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

огурцы.pg

Здаровыя і дужыя кусты агуркоў павінны доўга радаваць гаспадароў сваім ураджаем. Але нярэдка ўжо ў жніўні агурочныя плеці пачынаюць вянуць, і да сярэдзіны — канца месяца збор ура-джаю завяршаецца. Калі вы заўважылі першыя трывожныя прыкметы, не адчайвайцеся — падоўжыць плоданашэнне агуркоў да верасня і нават да кастрычніка цалкам магчыма!

Для гэтага неабходна ведаць некалькі тонкасцей, улічваючы якія вы зможаце збіраць ура- джай да першых замаразкаў.

  1. Нельга пакідаць на расліне саспелыя агуркі. Гэта рэзка запавольвае рост маладых пладоў і скарачае жыццё куста. Агуркі трэба збіраць пастаянна, па меры паспявання.
  2. У жніўні, калі тэмпература паветра ўжо зніжаецца, карані агуркоў пачынаюць горш засвойваць пажыўныя рэчывы з глебы (для даведкі: калі адбылося зніжэнне тэмпературы на 1 градус, паглынальная здольнасць каранёў памяншаецца на 15 %). Правільным будзе скараціць каранёвыя падкормкі ўдвая, а то і ўтрая, а вось пазакаранёвыя (па лісці) стануць у гэты перыяд добрай падтрымкай жыццядзейнасці.

Для пазакаранёвай падкормкі са жніўня выдатна падыдуць:

— раствор мачавіны (15 г на 10 л вады);

— прэпараты «Цыркон», «Элін».

  1. Калі глеба пад раслінамі не замульчыравана, то абавязкова трэба пакрыць зямлю торфам, пілавіннем, перагноем ці іншым матэрыялам, які мульчыруе, слоем у 4-7 см — гэта абароніць далікатныя паверхневыя карэньчыкі ад начнога пахаладання, а ўдзень працягне засцерагаць ад перагрэву.
  2. Перапады дзённых і начных тэмператур, халодныя ночы з багатымі росамі, якія наступаюць ужо ў жніўні, і зацяжныя дажджы спрыяюць развіццю захворванняў. Калі расліны захварэюць, гэта істотна скароціць тэрмін іх жыцця, таму вельмі важна праводзіць прафілактычныя ахоўныя мерапрыемствы.
  3. Нягледзячы на набліжэнне восені, трэба абавязкова працягваць стымуляваць рост новых парасткаў з завязямі. Для гэтага, як і раней, варта рэгулярна выдаляць усе пажоўклыя лісты і тыя, якія размяшчаюцца ніжэй зоны плоданашэння — яны расліне не патрэбны і толькі адбіраюць у яе пажыўныя рэчывы, якія цяпер на вагу золата.
  4. Калі ў вас растуць сарты агуркоў, якія патрабуюць апылення, трэба падумаць пра прыцягненне насякомых-апыляльнікаў. Добра, калі на агародзе або побач з дачай растуць агурочная трава, крывасмок лекавы, касталом лекавы, мацярдушка звычайная, фацэлія, хрызантэмы і іншыя расліны, якія цвітуць у жніўні і верасні, таму што ў барацьбе за познялетні і восеньскі ўраджай лепшай групы падтрымкі, чым пчолы, цяжка прыдумаць.
  5. Некаторыя агароднікі для падаўжэння плоданашэння з поспехам ужываюць поліэтыленавую плёнку, якой ахоўваюць агуркі ад халодных дажджоў. Засцерагаючы расліны ад неспрыяльных умоў і прымаючы плёнку ў пагодныя сонечныя дні, можна істотна працягнуць жыццё агурочных кустоў.
  6. Эфектыўны прыём — амаладжэнне куста. Для гэтага ніжнюю частку агурочнай плеці ўкладваюць на зямлю і прысыпаюць вільготнай глебай. Новыя карэньчыкі, якія з’яўляюцца на прысыпаных сцёблах, пачынаюць актыўна падсілкоў-ваць расліну і стымулююць плоданашэнне.

А вось плеці, якія растуць гарызантальна (якія ляжаць на зямлі), чапаць не рэкамендуецца, таму што яны натуральным шляхам, дзе гэта было магчыма, ужо сфармавалі дадатковыя карэньчыкі. Перакладанне парасткаў з месца на месца будзе толькі разбураць гэтыя карані. І, як вынік, такая «дапамога» знізіць ураджайнасць.

  1. Добра зарэкамендаваў сябе метад пасадкі агуркоў у некалькі тэрмінаў. Калі дадатковага месца на дачных градках няма, можна падсаджваць маладую расаду да «старых» кустоў. Расаду вырошчваюць як з насення, так і з пасынкаў. Прычым «пасынкавыя» кусцікі пачнуць пладаносіць значна хутчэй за насенныя. Такога ж эфекту можна дасягнуць шляхам правільнага планавання — пасадкі сартоў з рознымі тэрмінамі плоданашэння. Трэба проста пасядзець вясной з алоўкам у руках, вы-браўшы для сябе самыя ўдалыя.

З назіранняў агароднікаў

— Даўжэй пладаносяць агуркі ў вертыкальных градках. Яны і асвятляюцца раўнамерна, і добра праветрываюцца, таму менш хварэюць і даўжэй жывуць.

— Ва ўнутраным дворыку, абароненым ад вятроў, агуркі даюць большы ўраджай і даўжэй пладаносяць.

— Для позніх пасеваў трэба аддаць перавагу гібрыдам, якія самаапыляюцца — ураджайнасць іх вышэй.

— Пры вырошчванні агуркоў для падсадкі трэба старацца максімальна захаваць усё лісце — фотасінтэз павінен «працаваць ударна».

«Звязда».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.