БЕЗ ФАРМАЛІЗМУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзiдэнт прапануе ўзмацнiць спагнанне з кiраўнiкоў за дысцыплiну i парадак у калектывах. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявiў на нарадзе па пытаннi прыняцця новай рэдакцыi Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаваннi грамадскай бяспекi i дысцыплiны».

Пры аналiзе дзеючай Дырэктывы №1 было выяўлена, што змест дакумента не адпавядае цяперашняму ўзроўню развiцця грамадства, праблемам, якiя вырашаюцца, i iснуючай сiтуацыi. Больш таго, частка палажэнняў Дырэктывы рэалiзавана. «Дырэктыва №1 сваю ролю адыграла, i станоўчыя тэндэнцыi па многiх напрамках, якiя былi прапiсаны ў Дырэктыве, намецiлiся», —  сказаў Прэзiдэнт. У прыватнасцi, значна знiзiлася колькасць здарэнняў, звязаных з вытворчым траўматызмам. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўзровень гiбелi людзей на вытворчасцi быў вельмi высокi, цяпер ён знiжаецца. Акрамя таго, скарацiлася колькасць надзвычайных сiтуацый i колькасць загiнуўшых на пажарах людзей. Прэзiдэнт адзначыў, што гэта праблема не знята, але пазiтыўная тэндэнцыя вiдавочная. Таксама ў тры разы зменшылася колькасць загiнуўшых грамадзян у вынiку знiжэння ўзроўню злачыннасцi. «Але на лаўрах спачываць рана, таму што не ўсе праблемы вырашаны. Да таго ж, новыя выклiкi патрабуюць i адэкватнай рэакцыi», —  падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.