На залацістай ніве

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_6216

Сталенне, прафесіянальнае  станаўленне механізатара ААТ “Юшавічы” Аляксандра Янскага праходзіла на роднай зямлі. Вырашыўшы звязаць з ёй свой лёс, ён скончыў Уздзенскае ПТВ. З задавальненнем прыняў прапанову працаваць летам на збожжаўборачным камбайне. Тры гады быў памочнікам у камбайнера Канстанціна Крука. Убіралі яны збажыну на СК-5 “Ніва”. І вось ужо дваццаць сезонаў сам з’яўляецца старшым  камбайнерам. Водзіць па залацістай  ніве “КЗС-1218” Пастаянна ходзіць у лідарах у калектыве камбайнераў свайго сельгаспрадпрыемства. Сёлета убраў 215,2 гектара, намалаціў 1174,1 тоны збожжа.

Закончыўшы жніво ў “Юшавічах”, Аляксандр Мікалаевіч у складзе групы  камбайнераў Нясвіжчыны  ўбірае зараз збажыну ў Барысаўскім раёне. Памочнікам у яго працуе там Анатоль Калеснікевіч.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.