Першыя тысячнікі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшы камбайнер СВК “Гарадзея” Андрэй Баран, старшыня прафкама гаспадаркі Алена Сабіч, першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей, старшыня Нясвіжскага райвыканкама  Іван Крупко, камбайнер Міхаіл Мароз і старшыня Нясвіжскага РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш

Старшы камбайнер СВК “Гарадзея” Андрэй Баран, старшыня прафкама гаспадаркі Алена Сабіч, першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей, старшыня Нясвіжскага райвыканкама
Іван Крупко, камбайнер Міхаіл Мароз і старшыня Нясвіжскага РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш

Суботні дзень 1 жніўня стаў асаблівым для ўборачнага экіпажа Андрэя Барана і Міхаіла Мароза з СВК “Гарадзея”. Яны намалацілі 1066 тон збожжа і сталі першымі тысячнікамі на Нясвіжчыне.

У нядзелю павіншаваць перадавы экіпаж прыехаў у поле першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, які ўручыў каштоўныя падарункі.

Ён сказаў:

—       Прыемна бываць у адной з лепшых гаспадарак Мінскай вобласці. Прыемна бачыць перадавікоў, якія кожны год дабіваюцца нядрэнных вынікаў.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко адзначыў тысячнікаў Падзячнымі пісьмамі. Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш уручыў кветкі. Павіншавалі камбайнераў таксама першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей і старшыня прафкама гаспадаркі Алена Сабіч.

Праз дзень у раёне з’явіўся яшчэ адзін камбайнавы экіпаж-тысячнік — у складзе Пятра Куратніка і Вадзіма Скрыбы з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Па стане на 4 жніўня хлебаробы Нясвіжчыны ўбралі  9810,6 га збажыны, што складае 43,6 % да плана. Ураджайнасць дасягнула 66,2 ц/га.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.