ШЛЯХІ ДА ПАЎНАЦЭННАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Праблемных пытанняў у адносінах Беларусі і ЗША менш, чым збліжальных фактараў. Такую думку выказаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка на  сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША.

“І нават у гэты складаны час беларуска-амерыканскія адносіны не спыняліся. Узаемадзейнічалі мы заўсёды па пытаннях забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, што вельмі актуальна сёння, прадухілення незаконнага транзіту ядзерных матэрыялаў” , — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што беларускі бок цэніць падтрымку сваіх ініцыятыў у ААН і гатоўнасць Злучаных Штатаў садзейнічаць далучэнню Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

“Лічу, што нам трэба будаваць адносіны паміж ЗША і Беларуссю не па сродках масавай інфармацыі, а непасрэдна вывучаючы становішча ў краінах, і рабіць з гэтага адпаведныя высновы”, — лічыць беларускі лідар.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.