СТАЎКА НА БЕЗНАЯЎНЫЯ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

f20202

Сістэма безнаяўных разлікаў Беларусі пастаянна ўдасканальваецца. Паводле інфармацыі Нацбанка, зараз у краіне налічваецца каля 12,3 млн плацежных картак, што на 12% больш, чым на аналагічную дату 2013 года. Доля безнаяўных аперацый на пачатак ліпеня склала 75,4% па колькасці і 30,4% па суме аперацый з картамі. Нацбанк імкнецца зацікавіць жыхароў краіны самымі разнастайнымі спосабамі: уводзіць прынцып нулявой адказнасці для трымальнікаў банкаўскіх карт, выкарыстоўвае бескантактавыя сістэмы разлікаў. Акрамя таго, асаблівыя перспектывы бачаць і ў развіцці сістэмы інфакіёскаў, звязанай з продажам тавараў і паслуг.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.