Сталі племяннымі заводамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

сол1

Пры добра развітай жывёлагадоўлі, пастаўленай належным чынам племянной рабоце сельгаспрадпрыемствы маюць магчымасць не толькі свой дойны статак камплектаваць высокапрадуктыўнымі каровамі, а і  прадаваць племянную жывёлу. На высокім узроўні знаходзіцца гэты сегмент гаспадарання ў СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея”. Яны пастаўляюць бычкоў на племпрадпрыемствы. Для гэтага выконваюцца наступныя ўмовы: маці бычкоў павінны мець надой за лактацыю 10 тысяч і болей кілаграмаў малака, тлустасць якога — 3,6 % і вышэй. Раней абодва вытворчыя кааператывы з’яўляліся племяннымі гаспадаркамі. А цяпер сталі племяннымі заводамі.

Пашпарт суб’екта племянной жывёлагадоўлі за № 16 аб прысваенні назвы “Племянны завод па развядзенні буйной рагатай жывёлы малочных парод” СВК “Агракамбінат Сноў” быў уручаны на міжнароднай выставе “Белагра-2015”, яго атрымліваў старшыня сельгаспрадпрыемства Мікалай Радаман.

Пашпарт суб’екта племянной жывёлагадоўлі за № 21 аб прысваенні статуса племзавода па развядзенні буйной рагатай жывёлы малочных парод СВК “Гарадзея” быў уручаны старшыні гаспадаркі Мікалаю Салаўю нядаўна ў Нясвіжы.

Выканаў гэтую місію старшыня райвыканкама Іван Крупко (на фота).

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.