У цане — толькі якасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

парламент

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскай фабрыкі  агародніны   паставіў задачу за 5 гадоў вырашыць пытанне           забеспячэння насельніцтва цяплічнай прадукцыяй.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што плода-агароднінная прадукцыя, трапляючы на прылаўкі гандлёвых сетак, становіцца ў два разы даражэй. «На гэтым ніхто не павінен нажывацца!» — сказаў Прэзідэнт. Ён даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і паведаміць яму аб выніках. «А то прыгожа: памідоры, агуркі і іншае… А цана? Хто ў кішэню кладзе грошы за гэтую прыгажосць?» — задаў пытанне Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў урад аб неабходнасці дакладнага выканання даручэння па абароне ўнутранага рынку. «Мы аддалі свае рынкі іспанцам, галандцам, якія нас крытыкуюць на кожным кроку, а самі прабіваемся ў Афрыку і Кітай. Гэта нармальна? Не. Вырашайце!» — сказаў Прэзідэнт.

«Давайце дамовімся так: будзем мы працаваць або не, але за будучую пяцігодку пытанне па цяпліцах трэба зняць. Трэба пабудаваць іх столькі і па самых сучасных тэхналогіях, колькі нам трэба. За пяцігодку гэтае пытанне вырашаем!» — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пацікавіўся, колькі яшчэ неабходна пабудаваць цяпліц, каб выключыць імпарт агародніннай прадукцыі. Як было даложана, у краіне неабходна вырошчваць 377 тыс. т цяплічнай прадукцыі. Штогод у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках краіны вырошчваецца больш за 560 тыс. т агародніны, у тым ліку ў закрытым грунце амаль 115 тыс. т. Цяплічны комплекс Беларусі ў асноўным прадстаўлены 21-й буйной цяплічнай гаспадаркай з агульнай плошчай зашклёных зімовых цяпліц амаль у 250 га.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.