Вялікі свет малой радзімы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня  Нясвіжскага раённага выканаўчага  камітэта Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні  тэрапеўту Гарадзейскай гарадской бальніцы  Алене Ждановіч

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага
камітэта Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні тэрапеўту Гарадзейскай гарадской бальніцы Алене Ждановіч

(Заканчэнне. Пачатак у №58)

Першым жыхароў гарадскога пасёлка павіншаваў старшыня  Нясвіж-скага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко. Ён выказаў асаблівыя словы прывітання ветэранам працы,  якія ўнеслі значны ўклад у развіццё  сваёй малой радзімы, і ўсім тым, хто і зараз робіць сваё паселішча дастойным любові і гонару.

Кіраўнік раёна таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў. Так, за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у добраўпарадкаванне г.п. Гарадзея Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта былі ўдастоены дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч, старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей, майстар участка “Гарадзея” УП “Нясвіжская ЖКГ” Леанід Качановіч. Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена настаўніцы Гарадзейскай СШ №2 Яніне Бацкель, тэрапеўту Гарадзейскай гарадской бальніцы Алене Ждановіч, дырэктару ЗАТ “Еўратарэкс” Дзмітрыю Сямашку, дырэктару ААТ “ПМК-217” Валерыю Сянькевічу, дырэктару КСГДУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Віталію Панкрату, пенсіянеру, старшыні вуліч-нага камітэта Гарадзейскага   пасялковага выканаўчага камітэта Наталлі Швака і пенсіянеру, прадаўцу царкоўнай лаўкі храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы г.п. Гарадзея Святлане Хваль.

Жыхароў г.п. Гарадзея з юбілеем пасёлка  віншуе  дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч

Жыхароў г.п. Гарадзея з юбілеем пасёлка віншуе
дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч

Падзяку старшыні   Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта старшыня вулічнага камітэта Гарадзейскага пасялковага  выканаўчага камітэта Наталля Швака  атрымлівала  разам з унучкай Машай

Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта старшыня вулічнага камітэта Гарадзейскага пасялковага
выканаўчага камітэта Наталля Швака атрымлівала
разам з унучкай Машай

Ад імя мясцовай улады жыхароў пасёлка павіншаваў старшыня Гарадзей-скага пасялковага выканаўчага камітэта Уладзімір Раўбецкі. У сваім прывітальным слове  ён узгадаў гісторыю пасёлка ад радзівілаўскіх часоў да сённяшняга дня, расказаў аб кнізе “Гарадзея”, заслуга стварэння якой належыць настаўніку Барысу Скачко. Ён, на жаль, не дажыў да выхаду кнігі ў свет, аднак яго шчырая краязнаўчая праца стала сапраўдным летапісным гімнам роднай зямлі. З’яўленне “Гарадзеі” ў друку ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” ў многім стала магчымым дзякуючы спонсарскай дапамозе ўраджэнца вёскі Студзёнкі, дырэктара фірмы “Віталюр” Аляксандра Яцука.

Паколькі юбілейнае мерапрыемства супала з хрысціянскім святам святога прарока Ільі, у гэты дзень святочнае богаслужэнне ў Спаса-Праабражэн-скай царкве ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Ён павіншаваў жыхароў пасёлка і са святочнай сцэны, звярнуўшыся да іх са словамі духоўнага настаўлення.

Поспехаў у стваральнай працы, міру і працвітання пажадаў пасёлку і яго жыхарам дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч. Ён таксама ўручыў ветэранам працы свайго калектыву — Генадзю Паўлавічу Нячаю і Мікалаю Уладзіміравічу Гаўрыку —  памятныя падарункі ад  камбіната. Г.П. Нячай шмат гадоў адпрацаваў галоўным інжынерам камбіната, неаднойчы адзначаўся адміністрацыяй камбіната і кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці, узнагароджаны юбілейным медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня наражэння У.І. Леніна”. М.У. Гаўрык, у свой час начальнік змены, яшчэ ў 1966 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна, у пазнейшы час — юбілейным медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня наражэння У.І. Леніна”, медалём “Ветэран працы”, неаднаразова станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва.

Стужку “Ганаровы спонсар” атрымлівае  індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Пучко

Стужку “Ганаровы спонсар” атрымлівае
індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Пучко

Доўгажыхарка Вольга Антонаўна Рак (справа)  з дачкой Марыяй Канстанцінаўнай

Доўгажыхарка Вольга Антонаўна Рак (справа)
з дачкой Марыяй Канстанцінаўнай

Увогуле ж, ужо шмат гадоў Гарадзея добра вядомая не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі такімі сваімі прад-прыемствамі, як толькі што ўзгаданае ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, СВК “Гарадзея”, КСГДУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, ААТ “ПМК-217”, ТАА “Інвуддорс”, УП “Гара-дзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства”, наліўны пункт г.п. Гарадзея “Мінскаблнафтапрадукт”, філіял “Ільнонасенне” ААТ “Мінабллён”, СЗАТ “Еўратарэкс”, ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, ЗАТ “Агратэхпаслуга”.

Усе гэтыя прадпрыемствы ўносяць свой уклад у абнаўленне і развіццё пасёлка. А ў юбілейны дзень асабліва шчырая ўдзячнасць была выказана пастаянным спонсарам, якія з году ў год дапамагаюць у вырашэнні тых ці іншых пытанняў, у тым ліку і ў правядзенні святаў. Стужку “Ганаровы спонсар” і кнігу “Гарадзея” атрымалі дырэктар ААТ “Гара-дзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч, дырэктар ААТ “ПМК-217” Валерый Сянькевіч, дырэктар ЗАТ “Еўратарэкс” Дзмітрый Сямашка, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Пучко.

Вядома, Гарадзея рыхтавалася да дня свайго нараджэння не адзін дзень і сустрэла яго прыгожай, акуратна прыбранай.  Гэта ў многім заслуга дбайных гаспадароў, лепшыя з якіх былі ўшанаваны на сцэне. Удзельнікі свята дружна апладзіравалі землякам, чые сядзібы былі ўдастоены звання «Дом узорнага ўтрымання»,Андрэю Міхайлавічу Ратомскаму, Таццяне Іванаўне Амялько, Таісе Міхайлаўне Аліноўскай, Леаніду Іларыёнавічу Дэмуху і Антаніне Сямёнаўне Радзіяновіч.

Вядома, юбілей пасёлка не быў бы сапраўдным святам без ушанавання старэйшых яго жыхароў. Так, 101 год споўніўся сёлета жыхарцы Гарадзеі Настассі Мацвеўне Буян. На жаль, па стане здароўя яна не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве, падарунак для яе атрымаў яе сын Аляксей Пятровіч.

Былыя работнікі цукровага камбіната Генадзь Паўлавіч Нячай  і Мікалай Уладзіміравіч Гаўрык

Былыя работнікі цукровага камбіната Генадзь Паўлавіч Нячай
і Мікалай Уладзіміравіч Гаўрык

98 год сёлета адзначыла Вольга Антонаўна Рак. Яна змагла прыбыць на святкаванне юбілею роднай Гарадзеі разам з дачкой Марыяй Канстанцінаўнай, якая зараз даглядае матулю. Жыццёвы шлях гэтай простай жанчыны ў многім сімвалічны — яна страціла ў гады вайны аднаго са сваіх траіх дзяцей, не дачакалася з фронту мужа — ён загінуў пад Берлінам у маі 45-га, незадоўга да Перамогі. Усё жыццё шчыра працавала, прысвяціла сябе дзецям. І сёння яе дачка з упэўненасцю гаворыць: “Кажуць, што бацькоў не выбіраюць. Але каб можна было выбіраць, то я абавязкова выбрала б толькі сваю маму — самую лепшую, самую добрую. Яна заўсёды вучыла і нас быць добрымі, вучыла любіць людзей, нікому не рабіць зла і радавацца жыццю. Так мы і жывём і не шкадуем аб гэтым”. У паважанай доўгажыхаркі сем унукаў і двое праўнукаў — добры працяг добрага роду.

У знамянальны для пасёлка дзень, у год 70-годдзя Вялікай Перамогі былі ўзгаданы і воіны-землякі не толькі як старэйшыя жыхары пасёлка, але і як героі, якія падарылі нам магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Гэта ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, працаўнік тылу, які пасля вайны 50 гадоў прарабіў на чыгунцы, з іх 30 — начальнікам Гарадзейскай чыгуначнай станцыі, ганаровы чыгуначнік, ветэран працы Фёдар Сяргеевіч Швяцоў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, былы настаўнік працы Гарадзейскай СШ №1 Сямён Міхайлавіч Вайніловіч, былы работнік Гарадзейскага цукровага камбіната Самуіл Парфёнавіч Емяльянаў. Таксама гучалі імёны працаўнікоў тылу Канстанціна Філіпавіча Коржыка і Іосіфа Адамавіча Татура, малалетніх вязняў Таццяны Захараўны Кохан і Вальтэра Якаўлевіча Хайкары, Глафіры Канстанцінаўны Скачко, якая ў час акупацыі была забраная на прымусовыя работы ў Германію.

Раіса Аляксееўна і Казімір Віктаравіч Крывель

Раіса Аляксееўна і Казімір Віктаравіч Крывель

Старшыня  Нясвіжскага раённага выканаўчага  камітэта  Іван Крупко ўручае Ганаровую грамату майстру ўчастка  “Гарадзея” УП “Нясвіжская ЖКГ” Леаніду Качановічу

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Іван Крупко ўручае Ганаровую грамату майстру ўчастка
“Гарадзея” УП “Нясвіжская ЖКГ” Леаніду Качановічу

Юбілейны каравай спрабуюць пачэсныя госці свята

Юбілейны каравай спрабуюць пачэсныя госці свята

Зараз у пасёлку ёсць рабяты, якія з гонарам служаць ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, працягваючы слаўныя традыцыі сваіх дзядоў. Гэта Дзмітрый Ярошка, Кірыл Кійко, Руслан Чучман, Дзмітрый Богуш, Дзмітрый Левуш, Ілья Шыманскі, Юрый Арашыдзэ, Аляксандр Руцкі, Генадзь Булаш, Максім Фільчанкаў. У адрас іх бацькоў гучалі словы ўдзячнасці за выдатнае выхаванне сыноў.

Жыхары пасёлка віталі на свяце і людзей, якія шмат гадоў адпрацавалі ў Гарадзейскім пасялковым выканаўчым камітэце. На сцэну падняліся Леанід Пятровіч Качановіч, Галіна Паўлаўна Бірукова, Наталля Міхайлаўна Швака, якім былі ўручаны памятныя сувеніры.

Самыя добрыя словы былі адрасаваны таксама ўраджэнцам і жыхарам г.п. Гарадзея, імёны якіх увекавечаны ў кнізе «Гэта наша з табой біяграфія», — галоўнаму тэхнолагу Гара-дзейскага цукровага камбіната Ніне Мікалаеўне Буян, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё прадпрыемства, работніку гэтага ж камбіната Васі-лю Іванавічу Шуту, узнагаро-джанаму Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Мінаблвыканкама, кіраўніку ўзорнага духавога аркестра Гарадзейскай ДШМ Івану Мікалае-вічу Галяновічу, былому трэнеру абласной СДЮШАР прафсаюзаў і  СДЮШАР “Юнацтва” г. Мінска Баляславу Віктаравічу Кудзіну, які падрыхтаваў двух майстроў спорту — Міхаіла Хмяльніцкага і Андрэя Талашку, выкладчыку музыкі Гара-дзейскай ДШМ Івану Іванавічу Буглаю, які 21 год узначальваў гэту школу і быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР за развіццё песеннай народнай творчасці. Яны атрымалі на памяць кнігу “Гарадзея”.

Для ўдзельнікаў свята спяваюць Вольга Александровіч і ансамбль песні  “Вясёлыя ноткі” ДК ААТ  “Гарадзейскі цукровы камбінат”

Для ўдзельнікаў свята спяваюць Вольга Александровіч і ансамбль песні
“Вясёлыя ноткі” ДК ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

Ад дэфіле вясельных убораў былі ў захапленні нават самыя маленькія ўдзельнікі свята

Ад дэфіле вясельных убораў былі ў захапленні нават самыя маленькія ўдзельнікі свята

Стваральніца вясельных убораў Яніна Аляксандраўна Ялтыкова  разам са сваімі мадэлямі

Стваральніца вясельных убораў Яніна Аляксандраўна Ялтыкова
разам са сваімі мадэлямі

На сцэне — трыа “Настрой”

На сцэне — трыа “Настрой”

Цудоўным упрыгожаннем святочнага мерапрыемства стала дэфіле вясельных убораў, створаных залатымі рукамі Яніны Аляксандраўны Ялтыковай.  Ніводзін з іх не паўтараўся і кожны па-свойму захапляў і зачароўваў. Не дзіўна, што да таленавітай майстрыхі едуць маладыя не толькі з нашага раёна, але і далёка з-за яго межаў.

Вясельную тэму лагічна працягнула ўшанаванне сямейных пар, якія пражылі ў ладзе і зго-дзе доўгія гады. Так, 31 мая адзначылі 58 гадоў  сумеснага жыцця Раіса Аляксееўна і Казімір Віктаравіч Крывель, якім вядучыя ад імя ўсіх землякоў пажадалі адсвяткаваць праз 2 гады брыльянтавае вяселле. Юбіляры выгадавалі дзвюх дачок, кожная з якіх падарыла ім па дзве ўнучкі, а тыя, у сваю чаргу, трох праўнукаў. З сярэбраным вяселлем віншавалі сем’і Юрыя Станіслававіча і Алены Міхайлаўны Яськевіч, Аляксандра Аляксандравіча і Вольгі Міхайлаўны Гурын, Ігара Уладзіміравіча і Людмілы Іосіфаўны Чухлей.

Асобныя віншаванні прымала маладая сям’я Андрэя Аркадзьевіча і Дзіяны Іосіфаўны Шырынскіх, якія ўступілі ў шлюб 18 чэрвеня гэтага года.

Не забыліся на свяце і пра самага малодшага жыхара Гарадзеі. Ім стала Юлія Чарнюк, якой у дзень юбілею пасёлка споўнілася роўна тры тыдні. Падарунак для дачушкі прымалі яе бацькі Аляксей і Вольга, якіх таксама запрашалі на сцэну.

На выставе майстроў народнай творчасці, якая была  арганізавана на свяце, свае вырабы дэманструе Наталля Сабіч

На выставе майстроў народнай творчасці, якая была арганізавана на свяце, свае вырабы дэманструе Наталля Сабіч

Ніколі не вянуць саламяныя кветкі,  якія стварае сваімі рукамі  Іна Філіпава

Ніколі не вянуць саламяныя кветкі,
якія стварае сваімі рукамі Іна Філіпава

Дзіцячымі  машынкамі з задавальненнем кіравалі  маленькія,  але вельмі  сур,ёзныя вадзіцелі

Дзіцячымі машынкамі з задавальненнем кіравалі
маленькія, але вельмі  сур,ёзныя вадзіцелі

IMG_2594

Перад «палётам» на  атракцыёне

Перад «палётам» на атракцыёне

Напрыканцы святочнай дзеі на сцэне з’явіўся салодкі сімвал юбілею пасёлка —  трохярусны каравай, што спецыяльна да гэтай падзеі спякла майстар-кандытар Таісія Міхайлаўна Аліноўская. Яго смак змаглі ацаніць і пачэсныя госці свята, і звычайныя гледачы, якіх частавалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах.

Завяршылася ўрачыстая частка свята гімнам гарадскога пасёлка Гарадзея на словы Я.В. Чэкман і музыку Б.К. Скачко ў выкананні Алега Чэкмана. Увогуле ж артысты ДК Гара-дзейскага цукровага камбіната, Новагарадзей-скага цэнтра культуры і вольнага часу, Гарадзейскага гарпасялковага Дома культуры і Ужанкаў-скага СДК зрабілі ўсё магчымае, каб юбілей пасёлка стаў сапраўдным відовішчам — яркім і незабыўным.

Вечарам усіх жадаючых чакала святочная дыскатэка.

Соф’я  ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.