Вялікі свет малой радзімы

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта  Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні за добрасумленную шматгадовую працу настаўніцы Гарадзейскай  СШ №2  Яніне Ігнатаўне Бацкель

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні за добрасумленную шматгадовую працу настаўніцы Гарадзейскай СШ №2 Яніне Ігнатаўне Бацкель

У нядзелю гарадскі пасёлак Гарадзея адзначыў свой 485-гадовы юбілей. Разам з жыхарамі пасёлка ў свяце ўдзельнічалі пачэсныя госці: старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, а таксама кіраўнікі прад-прыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гарадзейскіх пасялковага і сельскага Саветаў.

Мерапрыемства атрымалася вельмі цёплым і хвалюючым, таму што, безумоўна, для кожнага з нас месца, дзе давялося нара-дзіцца і вырасці, заўсёды будзе асабліва дарагім, бо тут жывуць блізкія і сябры, тут стаіць родны дом, а сэрцу знаёмыя ўсе вуліцы і завулкі. На свяце былі ўшанаваныя людзі розных узростаў і прафесій, жыццё якіх звязана з Гарадзеяй.

IMG_2607

Арганізатары святочнай дзеі пастараліся, каб на прасторным школьным стадыёне Гарадзейскай СШ №1 знайшлося месца ўсім: і моладзі, і людзям старэйшага пакалення, і, вядома ж, непаседлівай дзятве, без якой такое свята — не свята

Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.