З рэкордным намалотам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Сімвалічны дажыначны сноп Анатолю Уласевічу   ўручаюць старэйшыя жнеі гаспадаркі

Сімвалічны дажыначны сноп Анатолю Уласевічу
ўручаюць старэйшыя жнеі гаспадаркі

Хлебаробы ААТ “Лань-Нясвіж” сёлета першымі ў раёне пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Уборачная кампанія 2015 года прайшла на        высокім узроўні і  ў аптымальныя тэрміны. Намалочана 17224,23 тоны зерня, што з’яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю гаспадаркі, пры ўраджайнасці 62,8 цэнтнера з аднаго гектара. Усе важныя сельскагаспадарчыя работы былі праведзены cвоечасова, таму з поўным правам у мінулую пятніцу ў вёсцы Лань справілі дажынкі.

У кожным каласку —

цяпло і сіла

І промня сонечнага пацалунак.

На шчасце кожнаму

зямля наша ўрадзіла

І сыпле золата краіне

на рахунак.

Багаты каравай —

надзённая патрэба.

Паклон вяскоўцам нізкі да зямлі,

Пашана тым рукам,

што смачна пахнуць хлебам,

Здароўя хлебаробам,

у шчасці каб жылі!

Гэтымі пяшчотнымі словамі вядучыя Алена Жук і Кацярына Бубнова распачалі свята. Пад гучныя апладысменты прысутных, якія сабраліся на пляцоўцы ля адміністрацыйнага будынка таварыства, на імправізаваную сцэну вынеслі прыгожыя духмяныя караваі з мукі новага ўраджаю і ўручылі іх пачэсным гасцям дажынак і дырэктару ААТ Анатолю Уласевічу. Пенсіянеркі гаспадаркі Ірына Іосіфаўна Салавей, Яўгенія Уласаўна Галабурда, Зінаіда Канстанцінаўна Жук уручылі дырэктару сімвалічны дажыначны сноп.

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко павіншаваў ланскіх хлебаробаў са святам і расказаў аб дасягненнях у раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Ён зазначыў, што дабіцца добрых вынікаў на жніве змаглі дзякуючы намаганням кіруючага звяна гаспадаркі і добрасумленным адносінам да справы механізатараў. Разам са сваім першым намеснікам, начальнікам райсельгасхарчу Анатолем Драгаўцом старшыня райвыканкама ўручыў узнагароды лепшым працаўнікам гаспадаркі, якія ўнеслі значны ўклад у агульны каравай нашага раёна: вадзіцелю Уладзіміру Салаўю, які ў час жніва працуе камбайнерам на КЗС-10 і механізатару Мікалаю Марчыку, які працуе на пагрузчыку JCB-60 AGRI.

Старшыня Нясвіжскага  раённага выканаўчага  камітэта Іван Крупко  (у цэнтры) разам  са сваім першым  намеснікам, начальнікам райсельгасхарчу  Анатолем Драгаўцом (злева) уручаюць  Падзячнае  пісьмо і грашовую  прэмію камбайнеру Уладзіміру Салаўю

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко (у цэнтры) разам са сваім першым намеснікам, начальнікам райсельгасхарчу Анатолем Драгаўцом (злева) уручаюць Падзячнае пісьмо і грашовую прэмію камбайнеру Уладзіміру Салаўю

Настаяцель Ланскай царквы Пакрава  Прасвятой Багародзіцы іярэй Васілій  асвячае караваі з зерня ўраджаю 2015 года

Настаяцель Ланскай царквы Пакрава Прасвятой Багародзіцы іярэй Васілій
асвячае караваі з зерня ўраджаю 2015 года

Дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Уласевіч уручае лідарам жніва, камбайнерам Генадзю  Карпачу і яго сыну Арцёму  граматы і грашовыя прэміі

Дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Уласевіч уручае лідарам жніва, камбайнерам Генадзю Карпачу і яго сыну Арцёму граматы і грашовыя прэміі

Звяртаючыся да хлебаробаў са словамі віншаванняў, кіраўнік ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Уласевіч адзначыў, што сёлетняя ўборачная кампанія праходзіла ў складаных умовах надвор’я: стаяла анамальная спякота. Разам з тым, з пастаўленай задачай механізатары справіліся дастойна. Менавіта планавая арганізацыя ўсяго канвеера, высокая адказнасць спецыялістаў і загадчыкаў вытворчых участкаў, зладжаная работа камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў і трактарыстаў, аператараў збожжасушыльных комплексаў дазволілі сабраць новы ўраджай у аптымальныя тэрміны. У засекі гаспадаркі засыпана звыш сямнаццаці тысяч тон зерня.

Гучалі шчырыя словы ўдзячнасці за нялёгкую працу і клопаты пра ўраджай усім працаўнікам гаспадаркі, бо дасягненне добрых поспехаў — гэта вялікая праца. Адказнасць і дбайнасць на працягу ўсяго года праяўлялі аграномы і інжынеры гаспадаркі начале з галоўным аграномам Аляксандрам Купрэвічам і галоўным інжынерам Міхаілам Ігнатовічам.

Далей, разам са старшынёй прафсаюзнага камітэта адкрытага акцыянернага таварыства “Лань–Нясвіж”  Галінай Салавей, Анатоль Уласевіч узнагародзіў граматамі і грашовымі прэміямі ўсіх тых, хто нядрэнна папрацаваў падчас жніва.

Вадзіцель, які заняў  першае месца на адвозцы  зерня ад камбайнаў,   Міхаіл Максімовіч разам  са сваёй унучкай  Варварай

Вадзіцель, які заняў першае месца на адвозцы зерня ад камбайнаў,
Міхаіл Максімовіч разам са сваёй унучкай Варварай

На ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у ААТ “Лань-Нясвіж” гэтым летам было за-дзейнічана 12  камбайнавых экіпажаў, якія намалацілі звыш адной тысячы тон зерня. Па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва сярод камбайнераў лідарамі сталі камбайнеры Генадзь Карпач і Арцём Карпач, на камбайне “Ліда-1300” яны ўбралі 218,9 га і намалацілі 1376,87 т зерня, умоўны намалот — 1597,17 т; камбайнеры Анатоль Макаўчык і Аляксей Гардзіевіч на камбайне “Лексіён-580” убралі 301,3 га і намалацілі 1900,02 т зерня, умоўны намалот — 1425,02 т; камбайнеры Уладзімір Шынгель і Яўген Шынгель на камбайне “КЗС-12-18” убралі 291,6 га і намалацілі 1827,49 т, умоўны намалот —1407,17 т.

Усе яны працуюць у гаспадарцы доўгі час і сваёй добрасумленнай, стараннай працай перамогі дасягаюць не ўпершыню.

На адвозцы збожжа ад камбайнаў вызначыліся вадзіцелі — Міхаіл Максімовіч, Мікалай Дуброва, Сяргей Кабальнікаў, Аляксандр Шынгель, Барыс Праўлоцкі. Немалаважны этап у нарыхтоўцы збожжа — прасушванне і дапрацоўка жытнёвых культур.

Музычныя падарункі — хлебаробам ланскай зямлі

Музычныя падарункі — хлебаробам ланскай зямлі

Музычныя падарункі — хлебаробам ланскай зямлі

Як і ў мінулыя гады, сёлета было арганізавана спаборніцтва сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў. Амаль 10,5 тысячы тон рапсу і зерня прасушылі і дапрацавалі аператары КЗС-30 Сяргей Леўшын, Максім Яўстрат, Дзмітрый Палашавец, Іван Булыга, якія і занялі ў табліцы спаборніцтваў першае месца.

Усіх працаўнікоў са святам віншавалі кіраўнік справамі Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай і настаяцель Ланскай царквы Пакрава Прасвятой Багаро-дзіцы іярэй Васілій Кісель.

На працягу ўсяго мерапрыемства шчодра дарылі музычныя падарункі і стваралі святочны настрой народны ансамбль “Згода” Нясвіжскага дома народнай творчасці, ансамбль народнай песні “Ланская бяседа” Ланскага дома культуры.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.