Адкрыццё Дома маладога настаўніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Ідзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця  Дома маладога настаўніка

Ідзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дома маладога настаўніка

1 верасня адразу два святы прайшлі ў Сноўскай сярэдняй школе. Акрамя Дня ведаў, тут адзначалі наваселле.  Ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты пабудаваны па ініцыятыве СВК “Агракамбінат Сноў”  Дом маладога настаўніка.  Пяць маладых спецыялістаў Сноўскай сярэдняй школы атрымалі ключы ад асобных пакояў у гэтым доме. Намаганнямі агракамбіната тут створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку і якаснай падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў маладых настаўнікаў.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.І.Крупко, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”  М.В.Радаман, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта А.І. Майсеня, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.У. Клішэвіч. Звяртаючыся да маладога пакалення настаўнікаў Сноўскай сярэдняй школы,  Іван Крупко адзначыў: “1 верасня пачынаецца ваша працоўная вахта. Агракамбінат “Сноў” стварыў выдатныя ўмовы для вашага пражывання. Застаецца пажадаць вам цікавасці да працы, энтузіязму. Жадаю вам  і  ў педагагічным калектыве, і сярод бацькоў знайсці партнёраў і аднадумцаў, а для навучэнцаў стаць сапраўднымі сябрамі”.

Шчаслівыя навасёлы  Дома маладога настаўніка

Шчаслівыя навасёлы Дома маладога настаўніка

У раёне асаблівая ўвага надаецца рабоце з маладымі спецыялістамі. Да нас за апошнія 4 гады прыбылі 163 маладыя настаўнікі, паказчык іх замацавання — 84,1 %. Толькі ў гэтым годзе сям’ю педагогаў папоўнілі 45 чалавек, з іх 26 — выпускнікі школ раёна. На Нясвіжчыне заўсёды рады прыняць маладых настаўнікаў з розных куткоў нашай краіны. І адкрыццё Дома маладога настаўніка паслужыць замацаванню моладзі на сноўскай зямлі.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.