АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ВЫСТУПІЎ У ААН

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

оон

Прэзідэнт Беларусі 26 — 29 верасня здзейсніў рабочы візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі (г. Нью-Ёрк). Ён прыняў удзел у мерапрыемствах Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, па выніках якога прыняты міжнародны парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года. Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні Саміту з выкладаннем нацыянальнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы, а таксама ў агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, дзе прадставіў падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці.

Падчас знаходжання Прэзідэнта Беларусі ў ЗША адбыўся цэлы шэраг яго двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў свету, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.