Богаўгодная справа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_4609

У 2013 годзе протаіерэй Мікалай Лабынько, у той час святар царквы Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў Нясвіжы, асвяціў крыж, што быў пастаўлены ў вёсцы Рудаўка на скрыжаванні вуліц Лазара, Юбілейнай і Маладзёжнай. Цяпер гэта знакавае месца: ля крыжа прыпыняюцца пахавальныя працэсіі, жывыя з малітвай праводзяць памерлых у апошні шлях.

Жыхарка Рудаўкі Людміла Ксянжук успамінае:

— Яшчэ калі жыў айцец Дзмітрый, я суправаджала яго падчас асвячэння дамоў. Часта  праходзілі пахаванні. І айцец Дзмітрый тактоўна параіў: “Трэба, каб у вашай вёсцы быў крыж”. Я спачатку не ўспрыняла яго наказ як адрасаваны асабіста мне: у вёсцы ж шмат жыхароў. Потым айца Дзмітрыя не  стала. І тую ж параду паўтарыў ужо айцец  Мікалай. І неяк ноччу да мяне прыйшла цвёрдая думка: “Я павінна паставіць крыж”.

Так і ўзялася Людміла Барысаўна за гэтую ня-простую справу. Збірала грошы, шукала выканаўцаў работ, раілася з айцом Мікалаем, які аказваў значную дапамогу з планіроўкай, з разлікамі  памераў крыжа. Людміла Ксянжук з удзячнасцю называе людзей, якія падтрымалі яе, актыўна  ахвяравалі грошы на святую справу. Гэта сям’я Талстых, Людміла Нікіціна, Ала Казак, Валянціна Прокшына, Зоя Катчанка, Валянціна Німера, Галіна Німера.

І сам крыж, і пляцоўка вакол яго ўпрыгожаны кветкамі. Штучныя трэба своечасова абнаўляць, жывыя — падсаджваць і паліваць. Гэтай справе ўдзяляюць увагу таксама Марыя Ванагель, Святлана Шлык, Валянціна Лось, Марыя Урбан, Вячаслаў Каразей. Наталля Шахнер паклапацілася пра вазы для кветак.

Наталля Леанідаўна разважае:

— Я лічу: добра, што крыж у вёсцы паставілі. Па-першае, ён тут нікому не  перашкаджае. Па-другое, усё-такі дае нейкую абарону. Калі летам падчас навальніцы моцна ўдарыла маланка, на нашай вуліцы ў кожнай хаце мадэм згарэў, а ў мікрараёне, што прылягае да крыжа, нішто не пацярпела. І калі назаўтра вялікая  людская чарга ў “Белтэлекоме” абмяркоўвала нанесены маланкай урон, адна жанчына прамовіла: “А нас абышло. Таму што ў нашым агародзе крыж стаіць”. Пасля такога верыш, што ёсць сілы, якія аберагаюць. Трэба толькі і самому пэўныя крокі рабіць… Вось Людміла Ксянжук у гэтым плане маладзец. Стала ініцыятарам такой богаўгоднай справы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.