БУРАКІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бурак

Па стане на 15 верасня ў раёне ўбрана 1320 гектараў цукровых буракоў (24 %). 77 % выкапана іх у ААТ “Грыцкевічы”, 50 % — у ААТ “17 верасня”, 41 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Найбольшую прыбаўку за апошні дзень далі снаўчане, вызваліўшы 30 га плошчы.

Сярэдняя ўраджайнасць салодкага кораня складае 320,5 ц/га. У т.л. 505 ц/га — у ААТ “Новае жыццё”, 481 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”.

На Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена ў фізічнай вазе 39906,6 тоны буракоў сярэдняй цукрыстасцю 18,38 %. Самая высокая цукрыстасць — у “Новым жыцці” (18,62 %).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.