Чароўныя гукі “Ліры”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На фота: Народны ансамбль “Ліра” спявае для сваіх калег на Дзень медыка ў актавай зале Нясвіжскай ЦРБ

На фота: Народны ансамбль “Ліра” спявае для сваіх калег на Дзень медыка ў актавай зале Нясвіжскай ЦРБ

Год 70-годдзя Вялікай Перамогі стаў багатым на творчыя поспехі для народнага ансамбля “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ.

Па выніках удзелу ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай сама-дзейнай творчасці “Нам дарагі мір” сярод калектываў мастацкай самадзейнасці і індывідуальных выканаўцаў арганізацый аховы здароўя і ўстаноў адукацыі ансамбль нясвіжскіх медыкаў заняў агульнае І месца і атрымаў Дыплом Прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. І месца “Ліра” таксама заняла ў намінацыях “Лепшая вакальная група” і “Лепшая рэжысура і цэласнасць праграмы”.

У рэпертуар артыстаў-медыкаў, якімі ад заснавання ансамбля кіруе вядомы нясвіжскі музыкант Тамара Прыгун, увайшлі самыя розныя творы. Аднак, асаблівае месца ў ім, безумоўна, занялі культавыя песні ваенных часоў, якія не пакінулі раўнадушнымі ні слухачоў, ні журы абласнога конкурсу.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.