Чвэрць стагоддзя — на варце закона

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас уручэння Падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Лістапад 2014 года

Падчас уручэння Падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Лістапад 2014 года

26 гадоў прысвяціў службе ў органах аховы правапарадку былы начальнік Нясвіжскага аддзела Дэпартамента  аховы МУС Рэспублікі Беларусь несвіжанін Генадзь Дзмітрыевіч Шынгель. Адслужыўшы ў свой час два гады ва Узброеных Сілах Савецкага Саюза, у снежні 1975 года ён без доўгіх роздумаў прыйшоў на службу ў міліцыю, каб на справе рэалізоўваць імкненне да парадку і справядлівасці, закладзенае ў душу з ранняга дзяцінства. Пачаўшы службу памочнікам дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў, праз тры гады малады міліцыянер стаў участковым, а яшчэ праз пяць гадоў быў прызначаны на пасаду старшага ўчастковага інспектара. За гэты час без адрыву ад службы набыў спецыяльную адукацыю ў школе міліцыі МУС СССР імя М.В. Фрунзе. Стараннасць і адказнасць Г.Дз. Шынгеля не засталіся незаўважанымі — у 1991-м годзе ён стаў начальнікам аддзялення грамадскай бяспекі і прафілактыкі Нясвіжскага РАУС, а ў 1997-м — началь-нікам аддзялення Нясвіжскага аб’яднання “Ахова”, якім кіраваў да самага выхаду ў адстаўку ў 2001-м годзе. І сёння былыя саслужыўцы добрым словам узгадваюць свайго начальніка, які ўмела спалучаў адказнасць і патрабавальнасць з уважлівым стаўленнем да людзей. За час яго кіраў-ніцтва не было дапушчана ніводнага крадзяжу з аб,ектаў, заўважна павысіліся паказчыкі па раскрыцці крымінальных злачынстваў і адміністратыўнай практыцы, не было выпадкаў парушэння законнасці, звальнення з работы па адмоўных матывах, пры ім упершыню ў аддзяленні была ўведзена ваенізаваная ахова і ахова кватэр грамадзян. На пасадзе начальніка ад-дзялення Генадзь Дзмітрыевіч праявіў сябе і з гаспадарчага боку: адміністрацыйны будынак перайшоў з арэнднай аплаты на баланс аддзялення, адбылася яго поўная рэканструкцыя, была добраўпарадкавана тэрыторыя. За час службы Г.Дз. Шынгель неаднаразова адзначаўся заахвочваннямі начальнікаў РАУС, УУС Мінаблвыканкама і МУС Рэспублікі Беларусь. Ён узнагаро-джаны медалямі за выслугу гадоў 2-й і 3-й ступені, “80 гадоў беларускай міліцыі”,  медалём “70 гадоў Перамогі”, знакамі “Выдатнік міліцыі” і “60 гадоў утварэння Дэпартамента аховы”. Зараз з’яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі ветэранаў дэпартамента аховы МУС, не забываецца пра высакародную службу, якой былі прысвечаны лепшыя гады жыцця. І служба не забываецца пра яго — у лістападзе мінулага года Генадзь Дзмітрыевіч атрымаў Па-дзяку ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама за актыўнае садзейнічанне органам унутраных спраў у выкананні ўскладзеных на іх задач, якое выразілася ў затрыманні злачынцаў. А сёлета ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь за шматгадовую самаадданую службу ў сістэме МУС Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі, вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне маладых супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. Учора Генадзь Дзмітрыевіч Шынгель адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Няхай жа ён стане для нашага земляка яшчэ адной добрай і светлай вяхой на яго жыццёвым шляху, а моладзь, якая прыйшла яму на змену, будзе гэтак жа дастойна ахоўваць парадак і спакой на нашай, нясвіжскай, зямлі! “НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.