Давялі ўраджай да ладу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшы аператар збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” Іван Яцкевіч адпрацаваў сёлета на жніве восьмы сезон. Разам з Дзмітрыем Целяховічам дапрацаваў на КЗСВ-30 12402,3 тоны збожжа (на фота — злева направа). — Спачатку, калі ўбіралі трыцікале з павышанай вільготнасцю, зерне дасушвалі — недзе працэнтаў 30. А пасля, калі яно ў коласе высахла, мы збожжа толькі чысцілі, — расказвае Іван Міхайлавіч. Дарэчы, ён пасля жніва вярнуўся да сваіх непасрэдных службовых абавязкаў намесніка галоўнага  энергетыка па механізацыі. Збожжасушыльны комплекс не падвёў хлебаробаў у гарачы час. Для гэтага яго своечасова адрамантавалі. Электроніку і аўтаматыку адладзілі прыезджыя спецыялісты, механічную частку падрыхтавалі мясцовыя ўмельцы, у тым ліку Іван Яцкевіч.

Старшы аператар збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” Іван Яцкевіч адпрацаваў сёлета на жніве восьмы сезон. Разам з Дзмітрыем Целяховічам дапрацаваў на КЗСВ-30 12402,3 тоны збожжа (на фота — злева направа).
— Спачатку, калі ўбіралі трыцікале з павышанай вільготнасцю, зерне дасушвалі — недзе працэнтаў 30. А пасля, калі яно ў коласе высахла, мы збожжа толькі чысцілі, — расказвае Іван Міхайлавіч. Дарэчы, ён пасля жніва вярнуўся да сваіх непасрэдных службовых абавязкаў намесніка галоўнага энергетыка па механізацыі.
Збожжасушыльны комплекс не падвёў хлебаробаў у гарачы час. Для гэтага яго своечасова адрамантавалі. Электроніку і аўтаматыку адладзілі прыезджыя спецыялісты, механічную частку падрыхтавалі мясцовыя ўмельцы, у тым ліку Іван Яцкевіч.

У адкрытым  акцыянерным таварыстве “Лань-Нясвіж” збожжа праходзіла дапрацоўку на двух збожжасушыльных комплексах — у вёсках Лань і Вялікая Быхаўшчына. У Лані былі ўключаны ў работу ЗСК-30 і М-819, у Быхаўшчыне — КЗС-10. Працавалі яны кругласутачна. На здымку: аператары Іван Булыга і Сяргей Леўшын, занятыя ў адной змене на ЗСК-30, і вадзіцель Леанід Сайкевіч, які перавозіў збожжа.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Лань-Нясвіж” збожжа праходзіла дапрацоўку на двух збожжасушыльных комплексах — у вёсках Лань і Вялікая Быхаўшчына. У Лані былі ўключаны ў работу ЗСК-30 і М-819, у Быхаўшчыне — КЗС-10. Працавалі яны кругласутачна.
На здымку: аператары Іван Булыга і Сяргей Леўшын, занятыя ў адной змене на ЗСК-30, і вадзіцель Леанід Сайкевіч, які перавозіў збожжа.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.