Дзе справа — там і слава!

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны дажыначны сноп у святочнай калоне даручана несці моладзі Нясвіжчыны

Галоўны дажыначны сноп у святочнай калоне даручана несці моладзі Нясвіжчыны

Як мы паведамлялі, на мінулым тыдні аграгарадок Сейлавічы прымаў  удзельнікаў і гасцей раённага свята “Дажынкі-2015”. Па традыцыі пачалося яно са  святочнага шэсця, пад гукі  аркестра.

Дзяржаўны гімн. Сцяг Рэспублікі Беларусь. Побач — сцяг раённага  свята “Дажынкі-2015”, узняць які  прадастаўлена права пераможцам раённага спаборніцтва ў жніве-2015 старшаму камбайнеру ААТ  “Новае жыццё” Георгію Антановічу і старшаму камбайнеру СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзіміру Яфімчыку.

У гэты дзень з хлебаробамі Нясвіжчыны свята заканчэння ўборачнай кампаніі раздзялілі паважаныя госці — першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар  Макар, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і  харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, сакратар Слуцкай і Салігорскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка, святар Ланскай Пакроўскай і Кунаскай Свята-Дабравешчанскай цэркваў іерэй Васілій Кісель, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і дэкан Нясвіжскага дэканата ксёндз Пётр Шарко.

Старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко  з галоўным караваем  Нясвіжчыны вітае  першага намесніка  старшыні Мінскага   аблвыканкама Ігара Макара

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко з галоўным караваем Нясвіжчыны вітае першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Ігара Макара

Сонца — вянец працы хлебароба

Сонца — вянец працы хлебароба

Сапраўдным упрыгожаннем дажынак была выстава  караваяў, прадстаўленых сельгаспрадпрыемствамі раёна. На здымку — каравай ААТ “Сейлавічы” са словамі  дзяўчыны-беларусачкі:  “Усіх мы вітаем  на Сейлавіцкай зямлі,  Духмяны каравай  для вас спяклі — У нас шчодрая ніва,  і шчырыя людзі тут, Паклон вам ад нас,  шаноўны люд!” заняў сваё пачэснае месца  сярод іншых хлябоў

Сапраўдным упрыгожаннем дажынак была выстава
караваяў, прадстаўленых сельгаспрадпрыемствамі раёна.
На здымку — каравай ААТ “Сейлавічы” са словамі
дзяўчыны-беларусачкі:
“Усіх мы вітаем
на Сейлавіцкай зямлі,
Духмяны каравай
для вас спяклі —
У нас шчодрая ніва,
і шчырыя людзі тут,
Паклон вам ад нас,
шаноўны люд!”
заняў сваё пачэснае месца
сярод іншых хлябоў

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі  і харчавання  Рэспублікі  Беларусь Уладзімір Гракун уручае  Ганаровую грамату  Міністэрства  дырэктару  ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміле Гутнік

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун уручае Ганаровую грамату Міністэрства дырэктару ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміле Гутнік

Атрыбуты дажынак — хлеб і вяночак з калоссяў — атрымлівае дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі

Атрыбуты дажынак — хлеб і вяночак з калоссяў — атрымлівае дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі

А таксама  кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый раёна, вобласці і рэспублікі, якія цесна супрацоўнічаюць з сельгаспрадпрыемствамі раёна.

На працягу раённага свята ўсе віноўнікі  ўрачыстасці — ад камбайнера да кіраўніка — былі  адзначаны ўзнагародамі, у гонар іх гучалі музычныя падарункі.

Усіх працаўнікоў Нясвіжчыны, людзей, якія шчыравалі з раніцы да ночы і сабралі такі багаты ўраджай, цёпла вітаў першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар. “Вам ёсць чым ганарыцца, — сказаў ён. — Намалот 164330 тон пры сярэдняй ураджайнасці 72,9 цэнтнера з гектара — цудоўны вынік вашай нястомнай працы. Атрыманы ўраджай — гэта лепшы паказчык у гісторыі Нясвіжскага раёна”.

За шматгадовую, добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Нясвіж-скага раёна і Мінскай вобласці першы намеснік старшыні Мінабл-выканкама Ігар Макар узнагародзіў Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта старшага  камбайнера ААТ “Новае жыццё”  Георгія Антановіча, вадзіцеля СВК “Агракам-бінат Сноў” Дзмітрыя Міклашэвіча, намесніка дырэктара па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Уладзіміра Куратніка.

Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта былі аб’яўлены начальніку вытворчага ўчастка ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Леаніду Яцкевічу, старшаму камбайнеру СВК “Гарадзея” Георгію Ліхуту, аператару збожжасушыльнага комплекса ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргею Леўшыну.

Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар уручае Падзяку камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама  камбайнеру ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргею Чычко

Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар уручае Падзяку камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама
камбайнеру ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргею Чычко

Вяночкі з калоссяў з назвай прадпрыемства і лічбай  намалоту хутка будуць уручаны кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна  дзяўчатамі-прыгажунямі

Вяночкі з калоссяў з назвай прадпрыемства і лічбай намалоту хутка будуць уручаны кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна дзяўчатамі-прыгажунямі

Вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў”  Дзмітрый Міклашэвіч  у час жніва адвёз ад камбайнаў  3389,6 тоны збожжа

Вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Міклашэвіч у час жніва адвёз ад камбайнаў 3389,6 тоны збожжа

У святочнай калоне — старшы камбайнер ААТ “Юшавічы” Аляксандр Янскі і трактарыст- машыніст ЗАТ “1 Мая” Сяргей Галабурда

У святочнай калоне — старшы камбайнер ААТ “Юшавічы” Аляксандр Янскі і трактарыст-машыніст ЗАТ “1 Мая” Сяргей Галабурда

Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна з сімвалічнымі вянкамі  з каласоў новага ўраджаю

Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна з сімвалічнымі вянкамі
з каласоў новага ўраджаю

Дыспетчару ААТ “Новае жыццё” Святлане Наумовіч за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вы-творчых паказчыкаў на свяце    “Дажынкі-2015” аб’яўлена Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі  Беларусь

У старшага камбайнера  СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандра Грынаша — трэцяе месца па ўмоўным  намалоце збожжа  ў раённым  спаборніцтве  сярод гаспадарак  першай групы. Ён занёс на свой  рахунак 2267,4  умоўнай  тоны збожжа

У старшага камбайнера СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандра Грынаша — трэцяе месца па ўмоўным намалоце збожжа ў раённым спаборніцтве сярод гаспадарак першай групы.
Ён занёс на свой рахунак 2267,4 умоўнай тоны збожжа

Старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко віншуе старшыню  СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалая Радамана з працоўнай перамогай

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко віншуе старшыню СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалая Радамана з працоўнай перамогай

Народны танец вакол апошняга дажыначнага  снапа Нясвіжчыны

Народны танец вакол апошняга дажыначнага
снапа Нясвіжчыны

Граматай Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны галоўны аграном ААТ  “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксей Грох, камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Вялічка, трактарысты-машыністы ААТ “Новае жыццё” Дзмітрый Смірноў і ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Георгій Паплаўскі, вадзіцелі Мікалай Долмат (СВК “Гарадзея”) і Васілій Галуза (ЗАТ “1 Мая”).

Падзякі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аб’яўлены камбайнеру ААТ “Грыцкевічы” Юрыю Наполеву, камбайнеру ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргею Чычко, трактарысту-машыністу ЗАТ “1 Мая” Віталію Ждановічу, вадзіцелю ААТ “Сейлавічы” Івану Жыгалку, камбайнеру  ЗАТ “Росіч” Сяргею Пражэніку, вадзіцелю дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная” Яўгену Даменікоўскаму.

Хлебаробаў сардэчна прывітаў таксама намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Ён паведаміў, што ў рэспубліцы сабрана ў цэлым каля 9 млн.  тон збожжа. У тым ліку 2 млн. 200 тысяч тон, сабраныя ў Мінскай вобласці, — значная доля ў агульным караваі краіны. На рахунку працаўнікоў Нясвіжскага раёна — больш за 164 тысячы тон. 28 раёнаў рэспублікі атрымалі намалот больш 100 тысяч тон збожжа. У 2 раёнах Беларусі атрымалі амаль па 73 ц/га — у Гро-дзенскім і Нясвіжскім. Прамоўца падзякаваў  хлебаробам за добрасумленную працу і перадаў сардэчныя віншаванні і падзяку ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір  Гракун уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дырэктару ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміле Гутнік, старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману, дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу, старшыні СВК “Гарадзея” Мікалаю Салаўю, камбайнеру СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрыю Васінкевічу, камбайнеру ААТ “Сейлавічы” Вячаславу Хвіцько.

Старшыня райвыканкама Іван Крупко ўзнагароджвае Дыпломам старшага камбайнера ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”  Пятра Куратніка, які намалаціў 1732,4 умоўнай тоны збожжа  і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве камбайнераў  гаспадарак другой групы

Ганаровае права несці раённы сцяг дажынак атрымалі старшы камбайнер ААТ “Новае жыццё”  Георгій Антановіч (2 месца ў раённым спаборніцтве), старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Касцюкевіч (1 месца ў раённым спаборніцтве), старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык (1 месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых камбайнераў), вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Аляксандр Ісакаў (1 месца ў раённым спаборніцтве), старшы камбайнер ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Чыркун (1 месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых  камбайнераў), старшы камбайнер СВК “Гарадзея” Андрэй Баран (3 месца ў раённым спаборніцтве)

Сямейны  экіпаж Максіма  і Вячаслава  Хвіцько  ААТ  “Сейлавічы”. Больш  за дзесяць гадоў  працуюць  разам бацька  з сынам  і не ўпершыню  падымаюцца на  п’едэстал  пераможцаў

Сямейны экіпаж Максіма і Вячаслава Хвіцько ААТ “Сейлавічы”. Больш за дзесяць гадоў працуюць разам бацька з сынам і не ўпершыню падымаюцца на п’едэстал пераможцаў

У першых радах — прадстаўнікі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” старшы камбайнер Аляксандр  Сукала, вадзіцель Уладзімір Куган, старшы аператар збожжасушыльнага комплекса Дзмітрый Сакалоўскі, вадзіцель Генадзь Гецман і начальнік вытворчага ўчастка Леанід Яцкевіч

Старшыя аператары збожжасушыльных  комплексаў Мікалай Рэут з СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца ў раённым спаборніцтве)  і Іван Яцкевіч з СВК “Гарадзея” (2 месца  ў раённым спаборніцтве)

Старшыя аператары збожжасушыльных комплексаў Мікалай Рэут з СВК “Агракамбінат Сноў” (1 месца ў раённым спаборніцтве) і Іван Яцкевіч з СВК “Гарадзея” (2 месца ў раённым спаборніцтве)

Старшыя камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык і Дзмітрый Васінкевіч

Старшыя камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык і Дзмітрый Васінкевіч

Брыгадзір  СВК “Гарадзея” Алена Ламака на свяце атрымала  Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Брыгадзір СВК “Гарадзея” Алена Ламака на свяце атрымала Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама

З добрым настроем  на свята прыйшлі старшыя  камбайнеры ААТ  “Сейлавічы” Юрый  Зубовіч і Анатоль  Навоша

З добрым настроем на свята прыйшлі старшыя камбайнеры ААТ “Сейлавічы” Юрый Зубовіч і Анатоль Навоша

Падзяка Міністэрства сель-скай гаспадаркі і харчавання аб’яўлена дырэктару  ААТ “17 верасня” Андрэю Коктышу, дырэктару ААТ “Новае жыццё” Андрэю Ратомскаму, трактарысту-машыністу  ААТ “17 верасня” Анатолію  Валочніку, дыспетчару ААТ “Новае жыццё” Святлане Наумовіч, галоўнаму аграному ААТ “Лань-Нясвіж” Аляксандру Купрэвічу, камбайнеру ААТ “Юшавічы” Аляксандру Янскаму.

Цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы  ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2015 годзе працягвалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта  Іван Крупко і яго першы  намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Драгавец.

Кіраўнік раёна ўручыў узнагароды райвыканкама  кіраўнікам і працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў згодна з рашэннем Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта аб выніках раённага спаборніцтва на жніве 2015 года.

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы  ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія забяспечылі самыя высокія паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў, — ААТ “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы” — у першай  групе. Пераможцамі ў другой групе прызнаны ААТ “17 верасня”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю 2015 года пры атрыманні найвышэйшага валавога збору зерня прызнаны СВК “Агракамбінат Сноў”.

Уздоўж дарогі на свята дажынак былі аформлены выставы  работ  народных умельцаў і школ раёна “І рук, і сэрцаў шчодры дар”

Уздоўж дарогі на свята дажынак былі аформлены выставы работ
народных умельцаў і школ раёна “І рук, і сэрцаў шчодры дар”

Галоўны аграном ЗАТ “1 Мая” Мікалай Ленкавец  і начальнік Нясвіжскага філіяла  ААТ “Аграхімпраект” Аляксандр Слабко

Галоўны аграном ЗАТ “1 Мая” Мікалай Ленкавец
і начальнік Нясвіжскага філіяла
ААТ “Аграхімпраект” Аляксандр Слабко

Вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Мікалай Дуброва перавёз 1546,7 умоўнай тоны збожжа і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве вадзіцелей  гаспадарак другой групы

Вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Мікалай Дуброва перавёз 1546,7 умоўнай тоны збожжа і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве вадзіцелей
гаспадарак другой групы

Працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная”  Павел Крэнь, Аляксандр Нікалаеў, Дзмітрый Нікалаеў і Яўген Даменікоўскі

Працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная” Павел Крэнь, Аляксандр Нікалаеў, Дзмітрый Нікалаеў і Яўген Даменікоўскі

Хлопцы-беларусы ў нацыянальных касцюмах дарылі хлебаробам  добры настрой

Хлопцы-беларусы ў нацыянальных касцюмах дарылі хлебаробам добры настрой

Трактарыст- машыніст ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Георгій Паплаўскі ўзнагароджаны  Граматай камітэта па сельскай гаспадарцы  і харчаванні Мінскага аблвыканкама

Трактарыст- машыніст ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Георгій Паплаўскі ўзнагароджаны
Граматай камітэта па сельскай гаспадарцы
і харчаванні Мінскага аблвыканкама

Свае работы ў нацыянальным стылі  на дажыначнай выставе дэманструе  народны майстар Беларусі, член Беларускага саюза майстроў Вольга Сцепановіч. Ручнікі і сурвэткі   з беларускім арнаментам ахвотна   набываюць госці і турысты з-за мяжы

Свае работы ў нацыянальным стылі на дажыначнай выставе дэманструе
народны майстар Беларусі, член Беларускага саюза майстроў Вольга Сцепановіч. Ручнікі і сурвэткі з беларускім арнаментам ахвотна набываюць госці і турысты з-за мяжы

На свята дажынак, нягледзячы на капрызы надвор,я,  збіраліся  і дарослыя, і маленькія

На свята дажынак, нягледзячы на капрызы надвор,я,
збіраліся і дарослыя, і маленькія

Работы з саломкі члена Беларускага саюза  майстроў Ларысы Гетнер  заўсёды зачароўваюць і прыцягваюць увагу жыхароў Нясвіжчыны  і гасцей. Гісторыя  саломапляцення бярэ пачатак з таго моманту, як чалавек пачаў  займацца земляробствам. Саломапляценне звязана са старажытнымі  абрадамі,  у аснове якіх ляжыць культ хлеба. Заўсёды лічылася, што зерне і салома  валодаюць боскай сілай, якая нясе  жывую энергію  прыроды-матухны. Нездарма дома  захоўвалі не проста зярняткі, а ўвесь сноп

Работы з саломкі члена Беларускага саюза майстроў Ларысы Гетнер заўсёды зачароўваюць і прыцягваюць увагу жыхароў Нясвіжчыны і гасцей. Гісторыя саломапляцення бярэ пачатак з таго моманту, як чалавек пачаў займацца земляробствам. Саломапляценне звязана са старажытнымі абрадамі, у аснове якіх ляжыць культ хлеба. Заўсёды лічылася, што зерне і салома валодаюць боскай сілай, якая нясе жывую энергію прыроды-матухны.
Нездарма дома захоўвалі не проста зярняткі, а ўвесь сноп

Кампазіцыя “на сялянскім падвор’і” кіраўніка гуртка па дэкаратыўнай  апрацоўцы дрэва “Майстры” Нясвіжскага раённага цэнтра народнай  творчасці Юрыя Гапановіча

Кампазіцыя “на сялянскім падвор’і” кіраўніка гуртка па дэкаратыўнай
апрацоўцы дрэва “Майстры” Нясвіжскага раённага цэнтра народнай
творчасці Юрыя Гапановіча

На сцэне — лаўрэат усесаюзных  і міжнародных конкурсаў і фестываляў  фальклорная група  “Купалінка”  белдзяржфілармоніі

На сцэне — лаўрэат усесаюзных і міжнародных конкурсаў і фестываляў фальклорная група “Купалінка” белдзяржфілармоніі

(Заканчэнне чытайце 

ў наступную пятніцу.)

Іна ВАСІЛЕВІЧ,

Аксана ГРОХ.

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.