Дзе справа — там і слава!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вышыты рушнік здаўна лічыцца і сімвалам дома. Узоры на ім — своеасаблівая гісторыя народа, яго традыцый. Хлеб  і рушнік — два вечных сімвалы.  Менавіта яны ў руках маладых педагогаў Нясвіжчыны, якія ўдзельнічаюць у святочным шэсці хлебаробаў раёна

Вышыты рушнік здаўна лічыцца і сімвалам дома. Узоры на ім — своеасаблівая гісторыя народа, яго традыцый. Хлеб і рушнік — два вечных сімвалы.
Менавіта яны ў руках маладых педагогаў Нясвіжчыны, якія ўдзельнічаюць у святочным шэсці хлебаробаў раёна

(Заканчэнне. Пачатак у №№68,69 “НН”)

Тэматычныя раённыя канцэрты, творчыя сустрэчы, рэспубліканскія і абласныя акцыі сумесна з іншымі арганізацыямі — дзе толькі не ўдзельнічаюць школьнікі Нясвіжчыны — незалежна ад таго, маленькія яны зорачкі ці яркія творчыя асобы. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама ўсяк падтрымлівае юныя таленты.

Па традыцыі і ў раённыя “Дажынкі” педагогі і выхаванцы навучальных устаноў унеслі свой значны ўклад. Мастацкае аздабленне свята было асаблівым, дзякуючы работам педагогаў і вучняў многіх школ раёна — Ланскай, Навасёлкаўскай, Карцэвіцкай, а таксама Сейлавіцкага, Затур’янскага, Лысіц-кага, Аношкаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў дз/с-СШ і іншых. Выстава “І рук, і сэрцаў шчодры дар” прыцягвала ўдзельнікаў і гасцей святочнага мерапрыемства сваёй непасрэднасцю, вынаходніц-твам, чароўнымі фарбамі восені.

Так, напрыклад, ДУА “Лысіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” на дажыначнай выставе прадставіла работы педагога Алены Абрамовіч  (карціны, вышытыя крыжыкам), а таксама тканыя на дошчачках паясы намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Алены Мокат.

Вадзіцель ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” Дзмітрый  Бурдзілоўскі даставіў падчас жніва на збожжапрыёмнае прадпрыемства 1245 тон  зерня і заняў першае месца  ў раёне сярод сваіх калег,  якія займаліся перавозкай  зерня, прададзенага гаспадаркамі дзяржаве

Вадзіцель СВК “Гарадзея Павел Якшук сёлета на жніве перавёз 1082,8 умоўнай тоны збожжа і заняў першае месца  ў раённым спаборніцтве  маладых вадзіцеляў. У фізічнай вазе ён даставіў  ад камбайнаў на ток 2294,1 т збожжа і стаў лідарам сярод вадзіцеляў сваёй гаспадаркі

На імправізаваным сялянскім падворку галоўнае месца займаў сімвал свята дажынак “Багач”, а побач размясціліся дары прыроды, вырашчаныя дзякуючы працы педагогаў і выхаванцаў школы.

Работнікі сферы культуры     падрыхтавалі на “Дажынкі” тэатралізаванае шэсце і музычныя віншаванні хлебаробам Нясвіжчыны і гасцям свята. Увесь сцэнарый, касцюмы выканаўцаў падкрэслівалі папулярызацыю беларускіх традыцый. Апладысменты ў гэты дзень працаўнікі збожжавай нівы дарылі танцавальнаму калектыву “Арыён” РЦК (кіраўнік Жанна Галавач), танцавальным калектывам Цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна “Калібры”, “Гарэзы” (кіраўнік Алена Капуста), народнаму ансамблю песні “Лянок” Аношкаўскага СДК (кіраўнік Вікторыя Карачун) і народнаму ансамблю песні “Згода” РЦНТ (кіраўнік Іна Філіпава), танцавальнаму калектыву “Натхненне” РЦНТ (кіраўнік Анастасія Стульба), народнаму ансамблю навучэнцаў Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа “Нясвіжскія лыжкары” (кіраўнік Уладзімір Сухавей), народнаму ансамблю музыкі і песні выкладчыкаў НШМ “Зараніца” (кіраўнік Леанід Шышко), дуэту Дзмітрыя Дэмуха і Кацярыны Крыкала, зводнаму духавому аркестру Нясвіжскага раёна (кіраўнікі Іван Галяновіч і Вадзім Прымака) і, вядома,  народнаму ансамблю песні і танца “Вяночак” і народнаму ансамблю песні “Акцэнт” Сноўскага СЦК (кіраўнік Тамара Прыгун), у выкананні якога прагучала фінальная песня ўрачыстасці “Дажынкі-дажыначкі”, напісаная спецыяльна да свята на Нясвіжчыне вядомым музыкантам, заснавальнікам калектыву і аўтарам песень групы “Явар” Фёдарам Жыляком — аўтарам, чые песні гучаць на рэспубліканскіх і міжнародных музычных фестывалях.

Удзельніца і дыпламант абласнога  конкурсу “Матчыны кросны” Алена Мокат любіць сваё захапленне. Ткацтвам паясоў яна займаецца некалькі гадоў. Каляровыя малюнкі, якія нараджаюцца з-пад рук майстрыхі, даспадобы  і моладзі, і старэйшаму пакаленню

Малодшая група танцавальнага калектыву «Арыён» РЦК

Малодшая група танцавальнага калектыву «Арыён» РЦК

Падарункі каханым, плакеткі з відамі Нясвіжа,  абярэгі і проста забаўляльныя цацкі з гліны  прадставіла на “Дажынках” ганчарная майстэрня  ДУ “Нясвіжскі гісторыка- краязнаўчы музей”

Падарункі каханым, плакеткі з відамі Нясвіжа,
абярэгі і проста забаўляльныя цацкі з гліны
прадставіла на “Дажынках” ганчарная майстэрня
ДУ “Нясвіжскі гісторыка- краязнаўчы музей”

Маладыя педагогі  Паліна Парэйка і Яўген Ванагель прадстаўляюць “Беларускую хатку”  сваёй навучальнай  установы — Лысіцкай сярэдняй школы

Маладыя педагогі Паліна Парэйка і Яўген Ванагель прадстаўляюць “Беларускую хатку” сваёй навучальнай установы — Лысіцкай сярэдняй школы

Імправізаваная сялянская хатка Карцэвіцкай сярэдняй школы

Імправізаваная сялянская хатка Карцэвіцкай сярэдняй школы

Працоўны працэс земляроба здаўна неразрыўна звязваецца з сімволікай снапа, зерня, коласа. Таму звычайна на свяце дажынак ідэя мастацкай апрацоўкі раслінных матэрыялаў самая розная. Менавіта  такая імправізаваная саламяная хатка з гас-ціннымі гаспадарамі сустракала ў аграгарадку Сейлавічы ўсіх гасцей (на здымку). А ў цэнтры населенага пункта для шырмы былі выкарыстаны рулоны саломы, з якіх па-майстэрску збудавалі палац з вежамі і акенцамі. І проста, і ўвагу прыцягвае

Іна Васілевіч,

 Аксана ГРОХ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.