Дзе справа — там і слава!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пераможца жніва-2015 сярод камбайнераў гаспадарак другой групы Вячаслаў Канстанцінавіч Хвіцько з ААТ “Сейлавічы” ўручае сімвалічны апошні дажыначны сноп старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івану Іванавічу Крупко

Пераможца жніва-2015 сярод камбайнераў гаспадарак другой групы Вячаслаў Канстанцінавіч Хвіцько з ААТ “Сейлавічы” ўручае сімвалічны апошні дажыначны сноп старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івану Іванавічу Крупко

У пятніцу, 4 верасня, Нясвіжчына вітала пераможцаў раённых дажынак 2015 года.

“Сталіцай” раённых дажынак стаў аграгарадок “Сейлавічы” — адзін з соцень аграгарадкоў Беларусі, дзе вяскоўцам створаны камфортныя  ўмовы для жыцця, дзе робіцца ўсё неабходнае, каб павысіць прыцягальнасць сельскай працы і ўмоў пражывання ў сельскай  мясцовасці.

Само свята ўраджаю мае старажытныя гістарычныя карані. Гэты славянскі абрад сімвалізуе адзінства працаўнікоў вёскі, калі  ў час уборкі хлеба патрэбна валодаць такімі якасцямі, як настойлівасць, упартасць, воля. І тыя вынікі, якіх дасягнуў Нясвіжскі раён, сведчаць, што яднанне працаўнікоў раёна адбылося. Вырасціць і сабраць самы высокі на Міншчыне ўраджай збожжавых — па 72,9 цэнтнера з гектара — гэта дарагога каштуе.

Выступае народны калектыў песні і танца “Вяночак” Сноўскага сельскага цэнтра культуры

Выступае народны калектыў песні і танца “Вяночак” Сноўскага сельскага цэнтра культуры

Са святочнага шэсця пераможцаў жніва, перавязаных яркімі чырвонымі стужкамі, пачалося раённае свята “Дажынкі-2015”. Перад святочнай калонай — зводны духавы аркестр, малады чалавек у нацыянальным адзенні нясе сімвал свята — Сонейка, шэсць пераможцаў уборачнай кампаніі — са сцягам “Дажынак”. У калоне — камбайнеры, вадзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Нашы хлебаробы замацавалі свой штогадовы важкі ўклад у агульны рэспубліканскі каравай, прадэманстраваўшы высокае прафе-сійнае майстэрства і сабраўшы 164330 тон збожжа. Герояў жніва ў гэты дзень сустракалі гарачымі апладысментамі і заслужанымі ўзнагародамі розных узроўняў.

Святы дажынак у Беларусі заўсёды былі самымі шчодрымі. Добрая старажытная традыцыя працягваецца.

Фотарэпартаж з раённых дажынак —  у наступным нумары “НН”.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.