Гарачая пара «навукоўцаў»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_9925

Аператар сушыльнага комплекса Уладзімір Санько (на здымку) у доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках працуе амаль дваццаць гадоў. У гарачую жніўную пару ў яго абавязкі ўваходзіць прыёмка збожжа з поля і пачатковая  апрацоўка. Пшаніца, трыцікале і ячмень дзясяткамі тон паступаюць у бункер сушыльнага комплексу, дзе трапляе ў ёмістасці актыўнага вентылявання і адпраўляецца на другасную апрацоўку, захоўванне і на продаж сельскагаспадарчым прадпрыемствам рэспублікі.

Адвозкай збожжа новага ўраджаю з поля да месца перапрацоўкі займаліся вадзіцелі Дзмітрый Туміловіч, Дзяніс Нямера, Анатолій Чарнабай.

У камбайнавых экіпажах працавалі Аляксандр  Ігнатчык і Раман Прышчэп, Рыгор Кнышаў і Андрэй Хвіцько, Аляксей Раўгейша і Вячаслаў Стульба.

На дзяляначнай уборцы збожжа быў задзейнічаны Іван Дзішук.

Сёння працаўнікі доследнай станцыі заняты на  падрыхтоўцы, ачыстцы, пратручванні насеннага матэрыялу. Механізатары ўносяць удабрэнні, заворваюць глебу пад азімыя культуры. Машынны парк своечасова быў падрыхтаваны да ўборкі цукровых буракоў, праводзіцца зачэпка агрэгатаў і праз некалькі дзён машыны выйдуць на палеткі, дзе вырас салодкі корань.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.