Куточак эканоміі і беражлівасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

i

Многія з нас не зусім разумеюць, навошта трэба эканоміць ваду. Здаецца, што яе заўсёды дастаткова, у працэсе кругазвароту яна пастаянна ачышчаецца: вадзяны пар пераўтвараецца ў дождж, напаўняючы азёры, рэкі і сховішчы грунтовых вод. Аднак водны крызіс нарастае і ўжо адчуваецца не толькі ў Афрыцы, але і ў развітых краінах — і ўсё таму, што людзі выкарыстоўваюць запасы прэснай вады хутчэй, чым  прырода можа папоўніць іх натуральным шляхам.

Ці ведаеце вы, што:

— прымаючы душ на працягу 5 хвілін, вы расходуеце 100 л вады;

— запоўніўшы ванну, вы выкарысталі 150-200 л вады;

— пакінуты адкрытым кран вылівае за 1 гадзіну каля 1000 л вады;

— сярэдні расход водаправоднага крана за 10 мінут — 150 л вады;

— разавы зліў у туалеце — гэта 8-10 л вады;

— з падцякаючага крана або бачка ў суткі выцякае каля 100 л вады.

Паважаныя жыхары Нясвіжа!

Вы атрымліваеце ваду добрай якасці. Чыстая вада — гэта ваша здароўе і даўгалецце.

Піце ваду, ліце ваду ашчадна!

Беражыце ваду!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.