Міхаіл Русы наведаў Нясвіжскі раён

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На пярэднім плане (злева — направа) —  старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко расказвае Прэм’ер-міністру  Рэспублікі Беларусь Міхаілу Русаму  і першаму намесніку  старшыні Мінскага аблвыканкама Ігару Макару  аб ходзе ўборкі цукровых буракоў  у гаспадарках раёна

На пярэднім плане (злева — направа) — старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко расказвае намесніку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаілу Русаму і першаму намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Ігару Макару аб ходзе ўборкі цукровых буракоў у гаспадарках раёна

Дырэктар  доследнай навуковай станцыі  па цукровых бураках Іосіф Татур (у цэнтры) і старшыня праўлення СВК «Гарадзея» Мікалай Салавей (злева)  знаёмяць намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь  Міхаіла Русага з тэхналагічнымі момантамі ўборкі буракоў

Дырэктар доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках Іосіф Татур (у цэнтры) і старшыня праўлення СВК «Гарадзея» Мікалай Салавей (злева) знаёмяць намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага з тэхналагічнымі момантамі ўборкі буракоў

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы ў аўторак, 16 верасня,  з рабочай паездкай наведаў Нясвіжскі раён.  Ён правёў рабочую нараду па пытаннях уборкі і перапрацоўкі цукровых буракоў.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», кіраўнікі перапрацоўчых і сель-скагаспадарчых прадпрыемстваў, навуковых устаноў.  Былі разгле-джаны меры па забеспячэнні нарыхтоўкі і перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2015 года.

«Сёння, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я для росту цукровых буракоў, можна сабраць нядрэнны ўра-джай. Галоўная задача — правесці перапрацоўку буракоў у аптымальныя тэрміны», — адзначыў Міхаіл Русы. Віцэ-прэм’ер наведаў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», дзе абмеркаваў пытанні стану развіцця цукровай галіны краіны і меры па яе мадэрнізацыі. Ва ўрочышчы «Дубрава» на палях СВК «Гарадзея» Міхаіл Русы азнаёміўся з ходам асенне-палявых работ у Мінскай вобласці і, у прыватнасці, у Нясвіжскім раёне.

Падчас наведвання ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»

Падчас наведвання ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»

 

Па выніках рабочай паездкі быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў Міністэрству сель-скай гаспадаркі і харчавання, Мінскаму аблвыканкаму і канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.