На паэтычнай хвалі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3471d2ce4c16b6f65094c958869d14a0

Гімн

хлебаробу

Да снапка прытуліўся снапок,

Гаспадар пастараўся руплівы,

Кожны ў полі сабраў каласок —

Ураджай атрымалі на дзіва!

Ноч не спаў і ўдзень не прылёг:

Штохвіліны ў клопатах, справах.

Ты ў бітве за хлеб перамог —

Ганарыцца табою дзяржава.

Час нарэшце

прыйшоў адпачыць,

Грамадою «Дажынкі»

адзначыць.

Хлеба шмат у сусеках

ляжыць —

Будзем пець, жартаваць,

будзем танчыць.

На стале палатняны ручнік,

А на ім каравай залацісты.

Шчыры дзякуй табе,

працаўнік,

Ад пісьменнікаў і журналістаў,

Ад вучоных, шахцёраў, байцоў,

Капітанаў блакітнага неба,

Ад настаўнікаў, швачак, краўцоў

За акраец духмянага хлеба!

Лёля БАГДАНОВІЧ.

Каласы

Мы — галасы зямной красы,

Мы — кроплі ў жытнім моры.

Мы — каласы, мы галасы

У небывалым хоры.

Мы так спяшаліся даспець,

Цягнуліся да неба,

Каб на высокай ноце спець

Зямную песню хлеба.

Нас, што ад горкіх летніх страт

Радзелі часта-часта,

Няміласці нябеснай град

Хацеў скасіць заўчасна.

Ці зналі мы, калі для мар

Прасілі ў сонца крылы,

Што ўласнай спеласці цяжар

Трымаць не хопіць сілы?

Век карацей або даўжэй,

Ды ўрэшце — лёс адзіны.

Чым мы цяжэй, тым мы бліжэй

Да жніўнае гадзіны.

Ахвярны лёс — жытнёвы лёс.

Ды іншага не трэба,

Калі ты ў гэты свет прынёс

Хаця б зярнятка хлеба.

Даспелі мы, паспелі мы

На свой рубеж апошні…

Хай рэжа плугам час нямы

Тугу асенняй пожні.

Пятрусь МАКАЛЬ.

 

Нам патрэбны пшанічны

 і жытні

Як дзіцятка для бацькі і маткі,

Для вялікіх і дзённых патрэб,

Ён адвечнага сэнсу

не страціць,

Дарагі для Айчыны наш хлеб.

З году ў год не бывае ён

лёгкім.

Чым складаней —  тым даражэй.

То залье, не дай божа, засохне.

Толькі што ў гэтым

свеце важней,

Чым кавалак духмянага хлеба,

Што з зярнятка ў полі расце,

На зямліцы, пад родным небам?!

А ў хаце ён — на куце.

Нам патрэбны

пшанічны і жытні.

Ён як сімвал багацця

Радзімы.

За сталом — усялякі

нам сытны,

А у полі —  дык нават

нішчымны…

Альберт МІХАЙЛАЎ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.