На раённых дажынках: дар Божы — хлеб

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A9659

Добрай традыцыяй стала запрашаць святароў  на галоўныя падзеі грамадскага  жыцця. З малітвай і божым словам выходзяць у поле сейбіты. Асвячэнне і святое слова ў добры шлях атрымліваюць удзельнікі  жніва перад пачаткам уборкі збажыны. І духмянымі караваямі з мукі новага ўраджаю вітаюць  святароў на традыцыйным свяце дажынак.

Гэтак было і на раённых дажынках-2015, што прайшлі ў пятніцу ў ААТ “Сейлавічы”. Сюды прыехалі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, сакратар Слуцкай і Салігорскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, святар Ланскай Пакроўскай  і Кунаскай Свята-Дабравешчанскай цэркваў іерэй Васілій Кісель і пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і дэкан Нясвіжскага  дэканата ксёндз Пётр Шарко (на здымку — злева направа). Яны з радасцю раздзялілі свята з працаўнікамі зямлі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах прыпаднеслі гасцям вялікі дар Божы — хлеб.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.