На вольнай зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэтыя здымкі былі зроблены падчас раённых дажынак-2015. ААТ “17 верасня” выйшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве ў трох намінацыях: па росту валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў (114,8 %);  па выкананні задання па валавым зборы збожжа; па выхадзе збожжа з разліку на 1 бала-гектар пасяўной плошчы (235 кг) пры ўмове, што ён — не меней сярэднераённага  ўзроўню  і атрыманы прырост яго да  ўзроўню мінулага года. Для  ўзнагароджвання  на сцэну падымаліся дырэктар ААТ Андрэй Коктыш, галоўны аграном Аляксандр Макарэвіч, галоўны  інжынер Леанід Пятроўскі, старшыня прафкама Вольга Малец

Гэтыя здымкі былі зроблены падчас раённых дажынак-2015. ААТ “17 верасня” выйшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве ў трох намінацыях: па росту валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў (114,8 %); па выкананні задання па валавым зборы збожжа; па выхадзе збожжа з разліку на 1 бала-гектар пасяўной плошчы (235 кг) пры ўмове, што ён — не меней сярэднераённага ўзроўню і атрыманы прырост яго да ўзроўню мінулага года. Для
ўзнагароджвання на сцэну падымаліся дырэктар ААТ Андрэй Коктыш, галоўны аграном Аляксандр Макарэвіч, галоўны інжынер Леанід Пятроўскі, старшыня прафкама Вольга Малец

DL4A9346

Экіпаж ААТ “17 верасня” ў складзе старшага камбайнера Ігара Аглашэвіча і камбайнера Валерыя Засулевіча дабіўся намалоту на камбайн 1468,8 умоўнай тоны збожжа і заняў 3 месца ў раённым спаборніцтве сярод экіпажаў гаспадарак другой групы. А вадзіцель Мікалай Аляшкевіч перавёз 960 умоўных тон збожжа і таксама стаў трэцім прызёрам. На здымку: удзельнікі дажынак (справа налева) камбайнер Валерый Засулевіч і вадзіцель Мікалай Аляшкевіч

Знаходзячыся ў цэнтры  Еўропы, Беларусь у мінулыя стагоддзі служыла разменнай манетай палітыкаў. Доўгім і складаным быў яе шлях да суверэнітэту. І уз,яднанне ў 1939 г. — адна з прыступак гэтага шляху. Каб дастойна ацаніць сённяшняе жыццё ў свабоднай, самастойнай дзяржаве, варта часцей перачытваць гісторыю Беларусі.

Нагадаем: у XIV-XVI ст. беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 г. была заключана Люблінская ўнія, згодна з якой ВКЛ і Польшча  ўтварылі агульную дзяржаву Рэч Паспалітую. Але ў выніку яе трох па-дзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі адышлі Расійскай імперыі, сталі яе  Паўночна-Заходнім краем. У лістападзе 1918 года кіраўнік польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі абвясціў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад ЗША, Францыі і Англіі, Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Вясной 1919 г. яе войскі захапілі Ліду і Вільню. 8 жніўня занялі Мінск. Іх наступленне працягвалася да восені 1919 г. Савецкія войскі пакінулі таксама Барысаў, Слуцк, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Фронт стабі-лізаваўся па лініі Полацк, рэкі Беразіна і Днепр, на якой пратрымаўся да вясны 1920 г. Захопленая тэрыторыя Беларусі ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. была названа “Усходнімі крэсамі”(ускраінай Польшчы). Палітыка польскіх улад у дачыненні да акупіраваных беларускіх зямель была адназначнай: гэта — ліквідацыя органаў мясцовага самакіравання, аднаўленне памешчыцкага землеўладання, рабаўніцтва і гвалт у дачыненні да мірнага насельніцтва, паланізацыя ў галіне культуры.

У сярэдзіне чэрвеня 1920 г. савецкія войскі пачалі актыўнае наступленне на Заходнім фронце. 11 ліпеня быў вызвалены ад палякаў Мінск, 14 ліпеня — Вільня, 19 ліпеня — Гродна, 1 жніўня — Брэст. Баявыя дзеянні перайшлі на тэрыторыю Польшчы. Аднак Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне і вымушана была адысці ад Варшавы да Мінска. 12 кастрычніка 1920 г. былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога. Згодна з імі, ваенныя дзеянні спыніліся. Пасля 5-месячных перамоў у Рызе 18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Па яго ўмовах да Польшчы адыходзіла тэрыторыя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Граніца на тэрыторыі Беларусі праходзіла  паўднёвей Ушачаў, на ўсход ад Докшыцаў, каля Радашковічаў, Нясвіжа, на захад ад Чырвонай Слабады, Старобіна, на ўсход ад Мікашэвічаў, на захад ад Турава. Да Польшчы адышла тэрыторыя  ў 106 тыс. кв.км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. Беларусь апынулася ў вельмі складаным становішчы. Падзел тэрыторыі адбыўся без згоды беларускага народа. БССР панесла значныя тэрытарыяльныя  страты. Гэта стрымлівала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў. Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі  жорсткі нацыянальны прыгнёт і поўнае палітычнае бяспраўе. Хаця па ўмовах Рыжскага мірнага  дагавору  Польшча абавязвалася прадаставіць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву  “ўсе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і вакананне рэлігійных абрадаў”, выбарчыя правы нароўні з палякамі. На справе ўсё было інакш. У органы ўлады выбіралі выключна палякаў. Усюды насаджвалася польская мова. Закрываліся беларускія школы, бібліятэкі, клубы, газеты. Беларускамоўнае насельніцтва пазбаўлялася выбарчага права.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі шырока разгарнуўся рух супраціўлення польскай акупацыі.

Рыжскі мір праіснаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.

1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, адцягваў выступленне. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія была ў цэлым разбіта, Савецкі ўрад аддаў распараджэнне  камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Для гэтага на базе Беларускай і Украінскай ваеннай  акругі былі створаны Беларускі і Украінскі франты. Беларускі фронт узначальваў камандарм 2-га рангу М.П. Кавалёў. У Нясвіж вайсковыя часці ўступілі 17 верасня ў 4 гадзіны раніцы, у Сноў — у 10 гадзін. У той жа дзень былі вызвалены Баранавічы. Савецкія  войскі поўнасцю занялі этнічную тэрыторыю Заходняй  Беларусі да 25 верасня 1939 г. Беларускі фронт страціў 996 чалавек  забітымі, 2002 чалавекі былі паранены.

Услед за Чырвонай Арміяй для ўсталявання Савецкай улады з усходніх раёнаў былі накіраваны камуністы  і камсамольцы. 28—30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, на якім  была абвешчана Савецкая ўлада на ўсёй яе тэрыторыі. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. 2 лістапада сесія  Вярхоўнага Савета СССР, 12 лістапада — сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР. Пасля ўз’яднання на нашай тэрыторыі пачаліся аднаўленне і будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, устаноў  культуры, адукацыі, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, стварэнне партыйных, камсамольскіх і савецкіх органаў.

Аб’яднанне Беларусі стала  значнай падзеяй у гісторыі народа. У гонар яе быў названы адзін  з калгасаў на тэрыторыі нашага  раёна. Ён узнік у лютым 1940 года  ў вёсцы Вялікая Ліпа, на базе былога маёнтка пана Абуховіча. Пазней у адну гаспадарку аб’ядналіся калгасы, створаныя ў суседніх вёсках, але назва — “17 верасня” — засталася тая, першая. 75 гадоў жыве яна на карце Нясвіжчыны. Працуюць там выдатныя, добрасумленныя, шчырыя людзі, памнажаючы багацце роднай зямлі, свята захоў-ваючы традыцыі бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

Тамара

 ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.