Накарміць планету

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

lM5wX-lafUA

Беларусь уносіць важкі ўклад у забеспячэнне сусветнай харчовай бяспекі.

Менавіта аб гэтым гаварыў Прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў на адкрыцці Нацыянальнага дня Беларусі на «ЭКСПА-2015» у італьянскім Мілане.

Андрэй Кабякоў сказаў, што цяперашняя выстаўка «ЭКСПА» для Беларусі набывае асаблівую актуальнасць, паколькі яе тэма — «Накарміць планету. Энергія для жыцця». «Беларусь — краіна са шматвяковымі аграрнымі традыцыямі. Мы на штодзённай аснове ўносім свой уклад у забеспячэнне сусветнай харчовай бяспекі», — адзначыў прэм’ер-міністр. Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі і ў тройку экспарцёраў масла. У Беларусі вырабляецца кожны дзясяты трактар у свеце і кожны трэці кар’ерны самазвал.

«Беларусь поўнасцю разумее тую важную ролю, якую адыгрывае «ЭКСПА» ў вырашэнні адной з глабальных праграм штодзённасці — няхваткі прадуктаў харчавання. Хачу выказаць удзячнасць за такую высакародную місію і запэўніць, што мы падзяляем гэтыя памкненні і ў нашай асобе вы знойдзеце надзейную падтрымку», — заявіў Прэм’ер-міністр.

Адкрыла праграму Нацыянальнага дня Беларусі святкаванне «Беларускіх дажынак у Італіі». Тэрміны правядзення дня Беларусі на выстаўцы ў верасні супалі з завяршэннем уборачнай кампаніі. Улічваючы дэвіз выстаўкі «Накарміць планету. Энергія для жыцця» і пажаданні яе арганізатараў аб максімальным прадстаўленні ў культурнай праграме народнай музыкі, свят і абрадаў, звязаных з земляробчым цыклам, цырымоніяй адкрыцця Нацыянальнага дня Беларусі стала святочная праграма «Беларускія дажынкі ў Італіі».

На адкрыцці Дня Беларусі ў «ЭКСПА-Цэнтры» запушчана «Кола жыцця» — сімвал вечнага руху прыроды і лёсу. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы «ЭКСПА» гучалі беларускія народныя песні ў выкананні артыстаў ансамбля «Харошкі». Гасцям паднеслі традыцыйны каравай з мукі новага ўраджаю.

Адбыўся шэраг бізнес-сустрэч і панэльная дыскусія «Беларусь: еўрапейскі партнёр — еўразійскі рынак» на Міланскай фондавай біржы. Гасцям выстаўкі было прапанавана адкрыць для сябе гастранамічную Беларусь і прадэгуставаць мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы, безалкагольныя напіткі.

Завяршыўся дзень вячэрнім гала-канцэртам «Запрашае Беларусь» на адкрытай пляцоўцы «ЭКСПА-Цэнтр».

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў падпiсаў Мiланскую хартыю — важны экспертна-навуковы дакумент па пытаннях харчовай бяспекi, справядлiвага сацыяльнага i геаграфiчнага размеркавання харчовых рэсурсаў, здаровага ладу жыцця i сучаснай медыцыны, якая прапанавана для адабрэння ўрадам усiх краiн — удзельнiц выстаўкi i прызначана ў далейшым стаць асновай для мiжнародных намаганняў у гэтых напрамках. Згодна з задумай арганiзатараў, Мiланская хартыя павiнна стаць спадчынай «ЭКСПА-2015», якая можа быць своеасаблiвым Кiёцкiм пратаколам у галiне харчавання.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.