Навіны сельскай гаспадаркі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

E

Буракі

Па стане на 8 верасня ў сельгаспрадпрыемствах раёна ўбрана 725 га цукровых буракоў — 13 % да плана. За апошні дзень прыбаўка склала  127 га. Найбольшыя плошчы вызвалены ў ААТ “17 верасня” — 180 га, у ААТ “Грыцкевічы” — 165 га. Дарэчы, у апошняй гаспадарцы гэта склала  ўжо 55 %.

Усяго накапана 22602 т салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 311,8 ц/га. Самая высокая прадуктыўнасць гектара — у “Грыцкевічах”  (480 ц/га), ААТ “Новае жыццё” — 457, СВК “Агракамбінат Сноў” — 443 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат дастаўлена ў фізічнай вазе 19793,7 тоны буракоў сярэдняй  цукрыстасцю 18,4 %. Вышэй цукрыстасць у “17 верасня” і “Снове” — па 18,83 %, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 18,58 %.

 

Сяўба азімых

Гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы азімых збожжавых культур. Па стане на 8 верасня пасеяна 182 га, у т.л. 145 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 21 га — у ААТ “Новае жыццё”, 10 га — у ЗАТ “Росіч”, 6 га — у доследнай навуковай  станцыі па цукровых бураках. Дзённая прыбаўка склала па раёне 162 га.

 

Кукуруза

На корм і сілас убрана  2427 га кукурузы. З іх 559 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 333 — у ААТ “17 верасня”, 301 — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Калі ў сярэднім па раёне ўраджайнасць масы складае 349 ц/га, то ў “Снове” — 479, у “Грыцкевічах” — 402 ц/га.

 

Бульба

Яна выкапана на 48,8 га (20 %). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 450 ц/га. У “Снове” — 520 ц/га.

 

Ворыва

Глеба ўзарана на плошчы 9388 га, у т.л. пад азімыя збожжавыя — 8153 га. У працэнтных адносінах да неабходнага найбольш ворыва праведзена ў ААТ “Новае жыццё” — 79 %, ЗАТ “1 Мая” — 76 %, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 85 %, доследная навуковая станцыя — 120 %.

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.