Па прынцыпах стратэгічнага партнёрства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай быў прымеркаваны да ўрачыстых мерапрыемстваў у Пекіне з нагоды перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. На свята ў Паднябесную з’ехаліся лідары многіх дзяржаў, але пра асабліва сяброўскі і канструктыўны ўзровень супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі сведчаць двухбаковыя сустрэчы, якія беларускі Прэзідэнт правёў у Кітаі на самым высокім узроўні.

Падчас сустрэчы са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўні візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. «Сёння супрацоўніцтва вельмі эфектыўна развіваецца», — сказаў беларускі лідар.

Ужо нямала зроблена па будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». «Вы яго назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта будзе ўнікальны праект», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы і дадаў, што там значна актывізавалася работа.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кітайскаму боку за ўвагу, што надаецца дзяржавай памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у якой як Савецкі Саюз і Еўропа, так і Кітай панеслі сур’ёзныя страты.

Зыходзячы з прынцыпаў стратэгічнага партнёрства, Кітай гатовы падтрымліваць Беларусь, што адзначыў у сваю чаргу Сі Цзіньпін. «Мы гатовы і далей працаваць з Беларуссю, каб дабівацца яшчэ большых вынікаў у сумеснай дзейнасці», — сказаў Старшыня КНР. Сі Цзіньпін звярнуў увагу на тое, што беларуска-кітайскае партнёрства ўстойліва развіваецца. «Спадзяюся, што бакі будуць актыўна супрацоўнічаць для захавання высокай дынамікі адносін», — адзначыў ён. Гаворачы аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку, Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць гэтага праекта. «Мы ўжо многае разам зрабілі па гэтым праекце. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць парк узорным прыкладам ініцыятывы эканамічнага пояса вялікага Шаўковага шляху», — падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Прэзідэнт Беларусі таксама сустрэўся з першым намеснікам прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Чжанам Гаалі. На гэтай сустрэчы былі акрэслены пытанні, якія Беларусі і Кітаю трэба вырашыць у найбліжэйшай перспектыве.

«У вас цяпер вельмі шмат сяброў. Вы набылі іх зусім нядаўна, калі Кітай стаў адной з уплывовых краін у свеце, фактычна другім пунктам прыцягнення многіх дзяржаў нашай планеты, — адзначыў Прэзідэнт. — Але ў Беларусі з Кітаем даўняя гісторыя. Уся навейшая гісторыя Беларусі звязана з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Гэта значыць, што мы не сітуатыўныя сябры, не сябры ўчарашнія, а даўнія сябры кітайскага народа і паміж намі сапраўды ўстанавіліся вельмі добрыя адносіны».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на частату сустрэч кіраўніцтва дзвюх краін. На яго думку, гэта вельмі важна для двухбаковых адносін. «Чым часцей мы будзем сустракацца, тым больш пашыраны будуць нашы адносіны, тым эфектыўней будуць рэалізоўвацца нашы дамоўленасці», — лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі бок абсалютна задавальняе сфарміраваная формула перагавораў. «Мы вызначылі адзін аднаго як стратэгічных партнёраў», — падкрэсліў ён.

«Беларусь мы заўсёды лічым надзейным, вялікім сябрам. Мы заўсёды разглядаем вас як свайго жалезнага партнёра», — падкрэсліў Чжан Гаалі. «Пад вашым кіраўніцтвам у Беларусі назіраецца палітычная стабільнасць, развіваецца эканоміка і ўвесь час павя-лічваецца ўзровень жыцця насельніцтва. Мы захапляемся вашымі дасягненнямі», — дадаў ён. Чжан Гаалі адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлены адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. «І больш за тое, паміж вамі і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам склалася глыбокая асабістая дружба», — сказаў першы намеснік прэм’ера Дзяржсавета, падкрэсліўшы, што трэцяя сустрэча лідараў краін за такі кароткі тэрмін у чатыры месяцы — «гэта вялікая рэдкасць у сусветнай палітыцы».

Умацаванню і развіццю беларуска-кітайскага стратэгічнага ўсебаковага партнёрства заклікана спрыяць і Дырэктыва №5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай», якую падпісаў беларускі лідар.

 БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.