Падарункі ад сяброў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_2521

Дружба — самае неабходнае для жыцця, таму што ніхто не пажадае сабе яго без сяброў, нават калі б ён меў  усе  астатнія   даброты.

Арыстоцель.

Мудрасць старажытнагрэчаскага  філосафа  актуальная і сёння, пацверджанняў чаму можна прывесці мноства. І хоць  згодна  з легендай,  пры будаў-ніцтве Вавілонскай вежы парушылася моўнае адзінства народаў, іх дружба і  брацкія сувязі  ўсталяваліся на зямлі ўжо даўно. І гэта прыемна і сімвалічна, што людзі жадаюць  знайсці сяброў, нягледзячы на рознае вымаўленне, веравызнанне і погляды на той ці іншы факт або падзею. У гэтым плане ёсць чым парадавацца і нашаму старажытнаму Нясвіжу: больш дваццаці гадоў ён з’яўляецца ўдзельнікам Беларускай грамадскай арганізацыі «Пародненыя гарады». Узяць толькі вядомы ўсім нямецкі горад Лайхінген, з якім наладжаны стабільныя сяброўскія адносіны, накіраваныя на развіццё і ўмацаванне эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Неаднаразовыя наведванні германскага пабраціма прадстаўнікамі розных узростаў нашага раёна, экскурсіі па ім, сустрэчы з цікавымі людзьмі, канцэрты прыносілі ўзаемнае маральнае задавальненне, магчымасць  чамусьці навучыцца і нешта пераняць, нарэшце, проста пасябраваць. Гасцінна сустракаюць у нас лайхінгенцаў, знаёмяць з помнікамі архітэктуры, прадпрыемствамі і музеямі, нашымі творчымі калектывамі, што, безумоўна, садзейнічае пашырэнню сяброўскіх сувязей.

Дыван і чаканка  ад Ісмаілінскага раёна Азербайджана

Дыван і чаканка ад Ісмаілінскага раёна Азербайджана

Сурвэткі і памятны знак  у гонар 15-годдзя  супрацоўніцтва  Нясвіжа і Пулаваў

Сурвэткі і памятны знак у гонар 15-годдзя супрацоўніцтва Нясвіжа і Пулаваў

Гадзіннік і кубак  ад польскага Злотува

Гадзіннік і кубак ад польскага Злотува

Ваза ад польскага  Адалянува

Ваза ад польскага Адалянува

Дэкаратыўныя талеркі  ад расійскага Гатчына  і азербайджанскай сталіцы Баку

Дэкаратыўныя талеркі
ад расійскага Гатчына
і азербайджанскай
сталіцы Баку

Не менш вядомы несвіжанам і польскі горад Пулавы, супрацоўніцтва з якім наладжана і працягваецца сёння. А яшчэ да яго далучыліся гарады Злотув, Адалянув, Тарнув.

У раённай бібліятэцы аформлена цікавая маляўнічая выстава з падарункаў нашых сяброў. Уражваюць сваёй прыгажосцю гербы, вялікая крыштальная ваза з надпісам, фарфоравы кубак, гранітны гадзіннік, фотавіды  Варшавы і іншыя цікавыя экспанаты на памяць аб дружбе.

Побач з польскімі змешчаны  памятныя падарункі і сувеніры з літоўскіх гарадоў Радвілішкі і Біржай, што таксама сведчыць аб умацаванні сяброўскіх і культурных адносін з нашай прыбалтыйскай суседкай. Нала-дзіліся добрыя кантакты і з латвійскім горадам Ауцэ, дагавор аб супрацоўніцтве з якім падпісаны ў 2013 годзе. Інфармацыя на выстаўцы дазваляе несвіжанам пазнаёміцца з гісторыяй і культурай гэтага горада.

Амаль дзесяць гадоў таму было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з расійскім горадам Рэутаў, гэта адзін з самых добраўпарадкаваных населеных пунктаў Маскоўскай вобласці. Пра яго можна даведацца больш падрабязна з матэрыялаў выставы. А яшчэ з культурным і адукацыйным цэнтрам Ленінградскай вобласці горадам Гатчына, аб якім можна даведацца з дакументальных матэрыялаў, сувеніраў і карцін. Асабліва ўражвае падораны нам  габелен: партрэт прыгожай незнаёмкі ва ўборы ХІХ стагоддзя.

Зацікаўленасць выклікае і падборка сувеніраў з украінскага горада Боярка: чайнік з надпісам, драўляная  булава, каляндар з кароткім выслоўем «Ёсць гісторыя — будзе і заўтрашні дзень».

Сем гадоў таму падпісаны дагавор аб пабрацімскіх сувязях з армянскім горадам Горыс, які ўяўляе сабой музей пад адкрытым небам. Там захаваліся ўнікальныя пячорныя пасяленні, з абсталяванай пляцоўкі можна палюбавацца «Каменным лесам», дзе бачны  цікавыя маляўнічыя фігуры, падобныя на калоны, піраміды.

Падарункі  ад украінскай Бояркі

Падарункі ад украінскай Бояркі

Сімвал літоўскіх  Радвілішкаў

Сімвал літоўскіх Радвілішкаў

Дэкаратыўная талерка ад  ізраіль-скага Кармэля

Дэкаратыўная талерка ад ізраільскага Кармэля

IMG_2522

Пасябравалі мы і з горадам Ісмаілы — гэта самы маляўнічы куток Азербайджана, дзе захоўваюцца традыцыі народных рамёстваў. Аб тым  сведчаць і падораныя Нясвіжу рознакаляровы дыванок  і талерка з медзі.

Акрамя разнастайных сувеніраў, на выставе змешчана многа кніг пра гарады-па-брацімы, дзе яскрава паказаны гістарычныя, эканамічныя і культурныя дасягненні, вядзецца цікавы аповед з ілюстрацыямі.

Музей гарадоў-пабрацімаў пачаў стварацца ў раённай бібліятэцы чатыры гады назад, шмат экспанатаў перададзена з райвыканкама. Цяпер чытачы і госці горада могуць пазнаёміцца з імі  ў краязнаўчай зале на другім паверсе.

На Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, выставу наведалі  госці — прадстаўнікі 12 краін, у тым ліку Літвы, Польшчы, Украіны, Азербайджана, Расіі, Латвіі, Ізраіля і іншых. Матэрыялы  прыемна ўразілі  нашых сяброў.

У сучасны момант налічваецца 20 гарадоў-партнёраў Нясвіжа, і ёсць надзея, што ў далейшым дружба будзе развівацца і мацнець, а геаграфія сяброўства пашырыцца. Ад узаемных кантактаў абагачаюцца маральна і духоўна абодва бакі.

Карта  Ленінградскай  вобласці і габелен  ад горада Гатчына

Карта Ленінградскай вобласці і габелен ад горада Гатчына

Галерэя карцін, падораных  гарадамі-пабрацімамі

Галерэя карцін, падораных
гарадамі-пабрацімамі

Раіса Хвір,

г.Нясвіж.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.