Падзячныя пісьмы — за рупную працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 2

Фота 2

Фота 1

Фота 1

Той гарачы жнівеньскі дзень быў для нас багаты на сустрэчы з рупнымі працаўнікамі збожжавай нівы. Разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам райсельгасхарчу Анатолем Драгаўцом пабывалі  ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і СВК “Гарадзея”, дзе камбайнерам і вадзіцелям былі ўручаны  Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама за выдатныя вынікі ў працы. У тым ліку Анатоль Драгавец уручыў узнагароду старшаму камбайнеру ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Аляксандру  Крыўко (фота 2), вадзіцелям “Гарадзеі” Славу Кобусю (фота 4), Мікалаю Долмату (фота 1) і маладому вадзіцелю Паўлу Якшуку (фота 3). Жніво было ў зе-ніце, вынікі работы былі яшчэ прамежкавыя.

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Сёння ж можна гаварыць пра канчатковыя. А.С. Крыўко на камбайне “Лексіён-550” убраў 263 га, намалаціў 2096,8 т збожжа ў фізічнай вазе і заняў у гаспадарцы другое месца пасля Пятра Куратніка, на рахунку якога 2279,4 тоны. П.У. Якшук перавёз ад камбайнаў 2294,1 т збожжа і заняў першае месца ў сваім сельгаспрад-прыемстве. На рахунку М.В. Долмата — 2171,3 тоны, С.Дз. Кобуся — 2116,9 тоны збожжа.

Тамара

 ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.