РАБОЧЫЯ ВІЗІТЫ Ў ДУШАНБЭ І СОЧЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У Душанбэ Прэзідэнт Беларусі 15 верасня прымаў удзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Парадак дня пасяджэння налічваў больш за паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці АДКБ, прыярытэтныя напрамкі ў перыяд старшынства ў арганізацыі Арменіі. Размова ішла таксама аб праверцы гатоўнасці воінскіх кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ да выканання задач па прызначэнні, аб арганізацыі кіравання Войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ, аб складзе і базіраванні Калектыўных авіяцыйных сіл.

Потым Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе прымае ўдзел у мерапрыемствах ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць 17-18 верасня ў Сочы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму — міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне прамысловай вытворчасці, фарміраванне прампалітыкі з навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага пунктаў гледжання, развіццё прамысловай кааперацыі.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.