Са святам вас, працаўнікі хлебнай нівы!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

дож 1

ШАНОЎНЫЯ  ХЛЕБАРОБЫ!

Жніво 2015 года паспяхова завершана. Яно ўжо стала “залатой” старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння мне хочацца выказаць словы шчырай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна і адказна працаваў на зямлі, зрабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць небывалы за ўсю гісторыю раёна  ўраджай: з плошчы  22531 га пры ўраджайнасці 72,9 ц/га намалочана 164 тысячы 329,7 тоны зерня.

Вынікі работы хлебаробаў — наш гонар. Яны дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам усіх земляробаў раёна: механізатараў, камбайнераў, вадзіцелей, спецыялістаў сярэдняга звяна, кіраўнікоў гаспадарак.

Упэўнены, што працаўнікі сельскагаспадарчай нівы будуць і далей сваімі здабыткамі славіць нашу любую Нясвіжчыну, зробяць усё магчымае, каб з добрымі паказчыкамі  завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці і  Беларусі.

Вялікі дзякуй вам, шаноўныя хлебаробы, за працу!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай пануюць мір і згода ў сем’ях, грамадстве і на ўсёй зямлі.

І.І. КРУПКО,

старшыня Нясвіжскага  раённага

выканаўчага камітэта.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.