СТАБІЛЬНАСЦЬ І ПРАДКАЗАЛЬНАСЦЬ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Менавіта гэты трэнд адносна валютнай сферы і крэдытна-грашовай палітыкі неабходна захаваць. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура. За восем месяцаў гэтага года беларусы на наяўным рынку прадалі валюты на $362 млн. больш, чым купілі. Сярод юрыдычных асоб попыт на валюту перавысіў прапанову толькі ў жніўні, гэта было звязана з неабходнасцю пагашаць валютныя крэдыты. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Нацбанку і ўраду не варта звяртаць увагі на крытыку, якая гучыць у іх адрас, з нагоды ручнога рэжыму кіравання эканомікай. «Якое хочаце прымяняйце кіраванне, абы ад гэтага быў вынік — сёння не да раскошы, — сказаў Прэзідэнт. — У нас наперадзе, магчыма, яшчэ больш складаныя часы, і дай Бог нам вось так прайсці, як мы сёння ідзём. Сітуацыя ў свеце ад нас не залежыць. Мы павінны да яе прыстасавацца, і мы гэта павінны разумець».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.