Свята старэйшага пакалення

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

затурья день пожилого

Міжнародны дзень пажылых людзей святкуецца ўжо на працягу дваццаці чатырох гадоў. Гэта свята старэйшага пакалення — нашых дзядоў і бабуль. Гэта яшчэ адна нагода выказаць ім любоў, клопат, падтрымку і павагу. Яны так патрэбны людзям, якія зрабілі многае для нас.

Не застаецца ўбаку ад гэтага дня і наша піянерская дружына. Штогод напярэдадні свята піянеры-цімураўцы наведваюць пажылых людзей вёскі, віншуюць іх, выказваюць пажаданні, дораць паштоўкі, кветкі, гутараць пра мінулае, расказваюць пра сучаснае. І гэты год — не выключэнне. 26 верасня цімураўскі атрад “Добрае сэрца” разам з педагогам-арганізатарам Т.М. Халопіцай наведаў аднавяскоўцаў: Зінаіду Фёдараўну Ліхадзіеўскую, Марыю Ігнацьеўну Халопіцу, Ганну Юльянаўну Астрэйку, Вераніку Адамаўну Мохарт, Ганну Канстанцінаўну Барысаву, Канстанціна Фаміча Халопіцу і іншых. У час наведвання мы затрымаліся на падворку Канстанціна Фаміча (на здымку), і дзядуля з задавальненнем расказаў нам пра сябе. Ён нара-дзіўся 7 ліпеня 1934 года ў вёсцы Затур’я. Скончыў 4 класы Затур’янскай пачатковай школы. Затым пайшоў працаваць у калгас. Даводзілася выконваць разнастаўную работу: абганяць і баранаваць бульбу, касіць і  сушыць сена, звозіць і стагаваць салому, жаць жыта жняяркамі.

Затым Канстанцін Фаміч служыў у арміі. Гэта тры гады, якія ён правёў у Германіі. Пасля службы Канстанцін Фаміч вярнуўся назад у калгас, працаваў шафёрам, затым трактарыстам, пэўны час быў пажарным. Пасля гэтага давялося папрацаваць на будоўлях — узводзіць фермы, дапамагаць аднавяскоўцам ставіць дамы, хлявы. Працоўны стаж Канстанціна Фа-міча — 43 гады. Ён неаднаразова быў узнагароджаны граматамі і падзякамі праўлення гаспадаркі.

Але руплівыя рукі не ведаюць спакою і на пенсіі. Дзядуля разам з жонкай Аленай Канстанцінаўнай даглядае гаспадарку: карову, курэй, свіней, сад і агарод, невялічкі парнічок, вінаграднік.

Яны выгадавалі дваіх дзяцей. Зараз у іх чацвёра ўнукаў, два праўнукі. Усе яны ў бацькоўскай хаце — жаданыя госці.

Я ўпэўнена, што для выхавання школьнікаў сапраўд-нымі, актыўнымі людзьмі, якія не баяцца цяжкасцей, неабходна паказваць ім станоўчы прыклад, яркія старонкі гісторыі з жыцця звычайных людзей-землякоў, вучыць іх думаць, адчуваць, суперажываць. Бо, як казаў педагог В.А. Сухамлінскі, “выхоўваць патрэбна не толькі розумам, але і сэрцам”.

Дзіяна ГЛАВІНСКАЯ,

камандзір цімураўскага атрада “Добрае сэрца”

піянерскай дружыны ДУА“Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.