У абарону пакупніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

31610-ggeyne-voltaren

Увядзенне санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі замежнай вытворчасці з’яўляецца часовым захадам, заявіў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі. «Пастанова №666 — часовая мера. Як толькі яна запрацуе, будзе разгледжана магчымасць прыняцця іншага рашэння». Паводле яго слоў, дзяржава не зацікаўленая ў «перакантролі» і наяўнасці дадатковых бар’ераў. Мэта, якая праследуецца, заключаецца ў прысутнасці на рынку толькі празрыстага тавару, які можна прасачыць. «Сёння прысутнічае столькі незразумелага тавару на рынку, што яго заўважаюць нават пакупнікі». Як адзначыў Ігар Гаеўскі, мера, звязаная з увядзеннем абавязковай санітарна-гігіенічнай экспертызы імпарту, наспела абгрунтавана. «Трэба набрацца адвагі і зрабіць тое, што просяць. Далей усё стане на свае месцы. Тыя, хто не хоча выконваць патрабаванні, пакінуць рынак».

Ігар Гаеўскі заклікаў пастаўшчыкоў імпартных тавараў, на якія ўве-дзена абавязковая дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспертыза, актыўна карыстацца паслугамі «гарачых ліній», арганізаваных Міністэрствам аховы здароўя.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.