Ураджай атрымалі на дзіва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Уладзімір ЯФІМЧЫК, малады камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”, які сёлета на камбайне “Лексіён-580” убраў 482,7 га, намалаціў 3520,2 тоны збожжа ў фізічнай вазе. — Жніво сёлета прайшло вельмі добра. Ураджай у “Снове” вырас выдатны — 101,6 цэнтнера з гектара сабралі. Надвор’е садзейнічала хлебаробам. Камбайн не падвёў. Я яго адрамантаваў належным чынам. Усе патрэбныя запчасткі ў гаспадарку завезлі зімой, а ў чэрвені я і мае калегі  ўшчыльную займаліся рамонтам. Дарэчы, сёлета на сваім “Лексіёне-580” правёў чацвёртае жніво, столькі ж працую самастойна як старшы камбайнер. У нашым сельгаспрадпрыемстве работа была арганізавана такім чынам, што памочнік камбайнера замацаваны за чатырма машынамі. У нашым звяне гэта — слесар Сяргей Якубовіч. Справіўшыся на палетках “Снова”, паехаў на дапамогу хлебаробам Мінскага раёна, у ТАА “Тарасава”,   убіраў ураджай на прысядзібных участках. Прыемна, што жніво прынесла такія цудоўныя вынікі. А паспяхова завяршыўшы яго, механізатары ўзяліся за новую справу. Я пераключыўся на нарыхтоўку сенажу, адвозіў сянажную масу да траншэі на МТФ “Друцкаўшчызна”. Затым пайду на ўборку цукровых буракоў. Як кажуць, восень — работ восем. Механізатары вельмі запатрабаваныя.

Уладзімір ЯФІМЧЫК, малады камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”, які сёлета на камбайне “Лексіён-580” убраў 482,7 га, намалаціў 3520,2 тоны збожжа ў фізічнай вазе.
— Жніво сёлета прайшло вельмі добра. Ураджай у “Снове” вырас выдатны — 101,6 цэнтнера з гектара сабралі. Надвор’е садзейнічала хлебаробам. Камбайн не падвёў. Я яго адрамантаваў належным чынам. Усе патрэбныя запчасткі ў гаспадарку завезлі зімой, а ў чэрвені я і мае калегі ўшчыльную займаліся рамонтам. Дарэчы, сёлета на сваім “Лексіёне-580” правёў чацвёртае жніво, столькі ж працую самастойна як старшы камбайнер. У нашым сельгаспрадпрыемстве работа была арганізавана такім чынам, што памочнік камбайнера замацаваны за чатырма машынамі. У нашым звяне гэта — слесар Сяргей Якубовіч.
Справіўшыся на палетках “Снова”, паехаў на дапамогу хлебаробам Мінскага раёна, у ТАА “Тарасава”, убіраў ураджай на прысядзібных участках.
Прыемна, што жніво прынесла такія цудоўныя вынікі. А паспяхова завяршыўшы яго, механізатары ўзяліся за новую справу. Я пераключыўся на нарыхтоўку сенажу, адвозіў сянажную масу да траншэі на МТФ “Друцкаўшчызна”. Затым пайду на ўборку цукровых буракоў. Як кажуць, восень — работ восем. Механізатары вельмі запатрабаваныя.

Гавораць удзельнікі жніва-2015

Аляксандр ШАМАНАЎ, галоўны аграном СВК “Агракамбінат Сноў”: — Агракамбінат “Сноў” сёлета сабраў рэкордны ўраджай: па 101,6 цэнтнера збожжа з гектара. Гэта і вышэй задання, і больш на 14,1 цэнтнера, чым у мінулым годзе. Былі і больш багатыя палі. Напрыклад, азімая пшаніца сорту “багемія” давала па 114-115 цэнтнераў з гектара, сорту “мулан” — па 110, сорту  “цэйлор” — па 105-107 цэнтнераў. Нядрэннай была і “сюіта” — 97—100 цэнтнераў з гектара. Зразумела, што сам па сабе такі важкі хлебны каравай не мог атрымацца. Пад патрэбнасць былі ўнесены ў глебу ўгнаенні, недахопу ў іх расліны не мелі. Своечасова праводзілі ўсе тэхналагічныя  аперацыі, стараліся, уклалі шмат сіл і сродкаў — і ўсё недарэмна. Гэта вельмі радуе. Былі, вядома, некаторыя цяжкасці падчас уборкі. Ячмяні пакруціла ветрам, яравыя палеглі недзе на плошчы пад працэнтаў шэсцьдзясят. Палегліца азімай пшаніцы — працэнтаў трыццаць. Камбайнерам давялося пастарацца, жаць з заходам. Рабілі ўсё акуратна, не дапускалі страт. Ніякіх пытанняў да іх не ўзнікала. Адным словам — год выдатны. Хлеб — супер!

Аляксандр ШАМАНАЎ, галоўны аграном СВК “Агракамбінат Сноў”:
— Агракамбінат “Сноў” сёлета сабраў рэкордны ўраджай: па 101,6 цэнтнера збожжа з гектара. Гэта і вышэй задання, і больш на 14,1 цэнтнера, чым у мінулым годзе. Былі і больш багатыя палі. Напрыклад, азімая пшаніца сорту “багемія” давала па 114-115 цэнтнераў з гектара, сорту “мулан” — па 110, сорту “цэйлор” — па 105-107 цэнтнераў. Нядрэннай была і “сюіта” — 97—100 цэнтнераў з гектара.
Зразумела, што сам па сабе такі важкі хлебны каравай не мог атрымацца. Пад патрэбнасць былі ўнесены ў глебу ўгнаенні, недахопу ў іх расліны не мелі. Своечасова праводзілі ўсе тэхналагічныя аперацыі, стараліся, уклалі шмат сіл і сродкаў — і ўсё недарэмна. Гэта вельмі радуе. Былі, вядома, некаторыя цяжкасці падчас уборкі. Ячмяні пакруціла ветрам, яравыя палеглі недзе на плошчы пад працэнтаў шэсцьдзясят. Палегліца азімай пшаніцы — працэнтаў трыццаць. Камбайнерам давялося пастарацца, жаць з заходам. Рабілі ўсё акуратна, не дапускалі страт. Ніякіх пытанняў да іх не ўзнікала.
Адным словам — год выдатны. Хлеб — супер!

Георгій ЗАКУДОЎСКІ, старшы камбайнер ААТ “Грыцкевічы”: — На камбайне “Лексіён-550” я ўбраў 258,6 гектара збажыны, намалаціў 2306,7 тоны зерня. Гэта больш леташняга. Атрымалася так таму, што ўра-джай сёлета вырасцілі  небывалы: па 88,3 цэнтнера на гектары, што на 15,6 цэнтнера вышэй мінулагодняга. Безумоўна, год вельмі добры. Дажджы ішлі, калі вільгаць патрэбна была для збажыны. Падчас уборкі — сонечна, суха. У камбайне працаваў кандыцыянер, таму спякота і не перашкаджала. Здаецца: жаў бы і жаў. Працаваў з задавальненнем. Жніво прайшло выдатна. Што ўраджай будзе, пераканаўся з вясны, працуючы ў полі на хімахоўных работах. Для гэтага шмат зрабіла агранамічная служба на чале з галоўным аграномам гаспадаркі Іванам Валетавым. Ён у нас — вопытны тэхнолаг зямлі. Былі і палеглыя ўчасткі — не без гэтага. Адно пшанічнае поле два дні з заходам убіралі. Ішла работа марудна. Таму нам на дапамогу прыйшлі камбайнеры ААТ “17 верасня” і “Сейлавічы”, жалі ў Грыцах ячмень і трыцікале. Дзякуй ім вялікі! З камбайна я перасеў на трактар, цюкую салому. Затым пачну  рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых. Хочацца, каб і ў наступным годзе быў такі ж шчодры ўраджай.

Георгій ЗАКУДОЎСКІ, старшы камбайнер ААТ “Грыцкевічы”:
— На камбайне “Лексіён-550” я ўбраў 258,6 гектара збажыны, намалаціў 2306,7 тоны зерня. Гэта больш леташняга. Атрымалася так таму, што ўра-джай сёлета вырасцілі небывалы: па 88,3 цэнтнера на гектары, што на 15,6 цэнтнера вышэй мінулагодняга.
Безумоўна, год вельмі добры. Дажджы ішлі, калі вільгаць патрэбна была для збажыны. Падчас уборкі — сонечна, суха. У камбайне працаваў кандыцыянер, таму спякота і не перашкаджала. Здаецца: жаў бы і жаў. Працаваў з задавальненнем. Жніво прайшло выдатна.
Што ўраджай будзе, пераканаўся з вясны, працуючы ў полі на хімахоўных работах. Для гэтага шмат зрабіла агранамічная служба на чале з галоўным аграномам гаспадаркі Іванам Валетавым. Ён у нас — вопытны тэхнолаг зямлі.
Былі і палеглыя ўчасткі — не без гэтага. Адно пшанічнае поле два дні з заходам убіралі. Ішла работа марудна. Таму нам на дапамогу прыйшлі камбайнеры ААТ “17 верасня” і “Сейлавічы”, жалі ў Грыцах ячмень і трыцікале. Дзякуй ім вялікі!
З камбайна я перасеў на трактар, цюкую салому. Затым пачну рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых. Хочацца, каб і ў наступным годзе быў такі ж шчодры ўраджай.

Віталь НАВОША, вадзіцель  дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”: — Мне вельмі прыемна, што  выпаў гонар першаму даставіць на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прад-прыемства першыя тоны збожжа. Гэта было  28 ліпеня. Выконваў падчас жніва і іншыя работы: адвозіў на сваім “ЗІЛе” збожжа ад камбайнаў, перавозіў яго на таку да сушылкі, ад сушылкі. Вадзіцелем у “Свеклавічнай” працую з 1996 года. Ва-джу таксама бензавоз. Вясной на  агрэгаце “Раса” падкормліваю азімыя збожжавыя культуры. Стараюся рабіць гэта старанна, каб вырас добры ўраджай. Радуюся за калег, якія дабіліся высокай выпрацоўкі на адвозцы зерня ад кабайнаў — Яўгена Даменікоўскага, Яўгена Чыжэўскага, Віктара Капытку, Валерыя Навошчыка…

Віталь НАВОША, вадзіцель дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”:
— Мне вельмі прыемна, што выпаў гонар першаму даставіць на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прад-прыемства першыя тоны збожжа. Гэта было 28 ліпеня. Выконваў падчас жніва і іншыя работы: адвозіў на сваім “ЗІЛе” збожжа ад камбайнаў, перавозіў яго на таку да сушылкі, ад сушылкі.
Вадзіцелем у “Свеклавічнай” працую з 1996 года. Ва-джу таксама бензавоз. Вясной на агрэгаце “Раса” падкормліваю азімыя збожжавыя культуры. Стараюся рабіць гэта старанна, каб вырас добры ўраджай. Радуюся за калег, якія дабіліся высокай выпрацоўкі на адвозцы зерня ад кабайнаў — Яўгена Даменікоўскага, Яўгена Чыжэўскага, Віктара Капытку, Валерыя Навошчыка…

Ігар АГЛАШЭВІЧ, камбайнер ААТ “17 верасня”: — Наогул, я — вадзіцель. Разам з тым, правёў ужо адзінаццаты жніўны сезон на камбайне. У сваёй гаспадарцы ўбраў на “Лексіёне-550” 211,8 гектара, намалаціў 1668,7 тоны збожжа. Потым разам з Сяргеем Кале-нікам, Сяргеем Малецам і Іванам Смолкам дапамагаў убіраць ураджай хлебаробам ААТ “Грыцкевічы”. У цэлым выдаў з бункера  1883,2 тоны збожжа. У сваім сельгаспрадпрыемстве  выйшаў, як і летась, пераможцам у спаборніцтве камбайнераў. І гэта прыемна. Працаваў у пары з Валерыем Засулевічам. Упершыню. Памочнікам ён аказаўся добрым. А без зладжанасці, узаемаразумення і старання ў такой  адказнай, важнай  справе — немагчыма.

Ігар АГЛАШЭВІЧ, камбайнер ААТ “17 верасня”:
— Наогул, я — вадзіцель. Разам з тым, правёў ужо адзінаццаты жніўны сезон на камбайне. У сваёй гаспадарцы ўбраў на “Лексіёне-550” 211,8 гектара, намалаціў 1668,7 тоны збожжа. Потым разам з Сяргеем Каленікам, Сяргеем Малецам і Іванам Смолкам дапамагаў убіраць ураджай хлебаробам ААТ “Грыцкевічы”. У цэлым выдаў з бункера 1883,2 тоны збожжа. У сваім сельгаспрадпрыемстве выйшаў, як і летась, пераможцам у спаборніцтве камбайнераў. І гэта прыемна. Працаваў у пары з Валерыем Засулевічам. Упершыню. Памочнікам ён аказаўся добрым. А без зладжанасці, узаемаразумення і старання ў такой адказнай, важнай справе — немагчыма.

Сяргей СІНКЕВІЧ, старшы камбайнер ЗАТ “1 Мая” (на фота — справа, з камбайнерам Дзмітрыем Лаўрынчыкам): — Тры гады я быў  памочнікам камбайнера, апошнія пяць гадоў працую ўжо старшым камбайнерам. “Лексіён-560” ваджу тры гады. Сёлета ўбраў на ім 221,4 гектара, намалаціў 1400,8 тоны збожжа. Наш маладзёжны экіпаж — а працаваў я ў пары з Дзмітрыем Лаўрынчыкам (ён — электрык) — заняў у закрытым акцыянерным  таварыстве першае месца,  гэта радуе. Паступова “расту”: летась быў на трэцім месцы. Мы ж першымі намалацілі і першую тысячу тон збожжа. Усё гэта — дзякуючы старанням і, як ні гавары, вопыту. У ЗАТ “1 Мая” перайшоў працаваць з Клецкага раёна. Нашай      сям’і далі  ў Лявонавічах дом. Сёлета  сын Уладзіслаў  пайшоў у першы клас. Быцькі мае жывуць у Даматканавічах. Гэта  недалёка, я часта наведваю іх, дапамагаю па гаспадарцы. Бацька — таксама механізатар, камбайнер. Яны з маці трымаюць гаспадарку, і заробленае збожжа я таксама адвожу ім. Ніколькі не шкадую, што пераехаў на першамайскую зямлю. Гаспадарка добрая, калектыў выдатны.

Сяргей СІНКЕВІЧ, старшы камбайнер ЗАТ “1 Мая” (на фота — справа, з камбайнерам Дзмітрыем Лаўрынчыкам):
— Тры гады я быў памочнікам камбайнера, апошнія пяць гадоў працую ўжо старшым камбайнерам. “Лексіён-560” ваджу тры гады. Сёлета ўбраў на ім 221,4 гектара, намалаціў 1400,8 тоны збожжа. Наш маладзёжны экіпаж — а працаваў я ў пары з Дзмітрыем Лаўрынчыкам (ён — электрык) — заняў у закрытым акцыянерным таварыстве першае месца, гэта радуе. Паступова “расту”: летась быў на трэцім месцы. Мы ж першымі намалацілі і першую тысячу тон збожжа. Усё гэта — дзякуючы старанням і, як ні гавары, вопыту.
У ЗАТ “1 Мая” перайшоў працаваць з Клецкага раёна. Нашай сям’і далі ў Лявонавічах дом. Сёлета сын Уладзіслаў пайшоў у першы клас. Быцькі мае жывуць у Даматканавічах. Гэта недалёка, я часта наведваю іх, дапамагаю па гаспадарцы. Бацька — таксама механізатар, камбайнер. Яны з маці трымаюць гаспадарку, і заробленае збожжа я таксама адвожу ім. Ніколькі не шкадую, што пераехаў на першамайскую зямлю. Гаспадарка добрая, калектыў выдатны.

Міхаіл ЗАЯЦ, вадзіцель ААТ “Грыцкевічы”: — Вадзіцелем у гаспадарцы працую 32 гады. У свой час на жніве садзіўся і за  штурвал камбайна, 11 гадоў убіраў збажыну. Сёлета перавёз з палёў 2072,3 тоны зерня. Ура-джай вельмі нас парадаваў. Такі ў нашым сельгаспрадпрыемстве выйшаў упершыню. У суботу адсвяткавалі дажынкі. Атрымаў грашовую прэмію за першае месца ў сваім  акцыянерным таварыстве. Грошы гэтыя — вельмі дарэчы: сын будуецца, і я дапамагаю. У суботу ж нашы механізатары прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. А ў панядзелак, 31 жніўня, я адвёз на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт цукровага камбіната першыя тоны  салодкага кораня.

Міхаіл ЗАЯЦ, вадзіцель ААТ “Грыцкевічы”:
— Вадзіцелем у гаспадарцы працую 32 гады. У свой час на жніве садзіўся і за штурвал камбайна, 11 гадоў убіраў збажыну. Сёлета перавёз з палёў 2072,3 тоны зерня. Ура-джай вельмі нас парадаваў. Такі ў нашым сельгаспрадпрыемстве выйшаў упершыню. У суботу адсвяткавалі дажынкі. Атрымаў грашовую прэмію за першае месца ў сваім акцыянерным таварыстве. Грошы гэтыя — вельмі дарэчы: сын будуецца, і я дапамагаю.
У суботу ж нашы механізатары прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. А ў панядзелак, 31 жніўня, я адвёз на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт цукровага камбіната першыя тоны салодкага кораня.

Сяргей ВАЙНЯК, старшы камбайнер СВК   “Агракамбінат Сноў”:  —  У мяне фізічны намалот збожжа — 3461 тона. Мой “Лексіён-760” зжаў 482,5 гектара збажыны ў сваёй і іншых гаспадарках, на прысядзібных участках вяскоўцаў. Убіраў таксама  азімы і яравы рапс. Гэтая алейная культура трывала  замацавалася ў севазвароце “Снова”, таму што насенне рапсу ідзе на перапрацоўку на нашым камбікормавым  прад-прыемстве і прадукцыя з яго  ўваходзіць у кармавыя рацыёны жывёлы і птушкі. Збожжавая ніва вельмі парадавала хлебаробаў. А наперадзе — новыя клопаты, новыя задачы.

Сяргей ВАЙНЯК, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”:
— У мяне фізічны намалот збожжа — 3461 тона. Мой “Лексіён-760” зжаў 482,5 гектара збажыны ў сваёй і іншых гаспадарках, на прысядзібных участках вяскоўцаў. Убіраў таксама азімы і яравы рапс. Гэтая алейная культура трывала замацавалася ў севазвароце “Снова”, таму што насенне рапсу ідзе на перапрацоўку на нашым камбікормавым прад-прыемстве і прадукцыя з яго ўваходзіць у кармавыя рацыёны жывёлы і птушкі.
Збожжавая ніва вельмі парадавала хлебаробаў. А наперадзе — новыя клопаты, новыя задачы.

Вячаслаў ХВІЦЬКО, старшы камбайнер  ААТ “Сейлавічы”: — Сёлета я занёс      на свой  рахунак 405,5 гектара ўбранай зба-жыны, намалаціў 2267,1 тоны зерня і заняў першае месца сярод камбайнераў  нашай гаспадаркі.    Трынаццаць гадоў ад-працаваў на камбайне. У тым ліку сын Максім дапамагаў мне адзінаццаць сезонаў. Разумеем адзін другога, як кажуць, з паўслова, з паўпозірку. Цяпер на трактары МТЗ-1523 ару глебу пад сяўбу азімых. Сёння ў нашых Сейлавічах праходзяць раённыя дажынкі. Для гаспадаркі, для сельскага выканкама, для  ўсіх жыхароў  гэта вельмі адказная місія — прымаць ганаровых гасцей, пераможцаў жніва-2015 на Нясвіжчыне. У вёсцы многае зрабілі да  дажынак: адрамантавалі, падфарбавалі, добраўпарадкавалі. Прыемна глянуць. Калі ласка, дарагія госці!

Вячаслаў ХВІЦЬКО, старшы камбайнер ААТ “Сейлавічы”:
— Сёлета я занёс на свой рахунак 405,5 гектара ўбранай зба-жыны, намалаціў 2267,1 тоны зерня і заняў першае месца сярод камбайнераў нашай гаспадаркі. Трынаццаць гадоў ад-працаваў на камбайне. У тым ліку сын Максім дапамагаў мне адзінаццаць сезонаў. Разумеем адзін другога, як кажуць, з паўслова, з паўпозірку. Цяпер на трактары МТЗ-1523 ару глебу пад сяўбу азімых.
Сёння ў нашых Сейлавічах праходзяць раённыя дажынкі. Для гаспадаркі, для сельскага выканкама, для ўсіх жыхароў гэта вельмі адказная місія — прымаць ганаровых гасцей, пераможцаў жніва-2015 на Нясвіжчыне. У вёсцы многае зрабілі да дажынак: адрамантавалі, падфарбавалі, добраўпарадкавалі. Прыемна глянуць.
Калі ласка, дарагія госці!

Падрыхтавалі  Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

Дзмітрый ЯШЧАНКА, Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.