“Усё тут роднае…”

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На свята вёскі Ганусаўшчына людзі збіраліся ў добрым настроі. Пакуль  артысты рыхтаваліся,  мясцовыя жыхары гутарылі пра хатнія справы, дзяліліся навінамі, а  маленькія заняліся скокамі на батуце.  Вяскоўцаў не палохала нават асенняя хмара, якая насоўвалася з боку лесу. Вельмі ж хацелася паслухаць песні, палюбавацца танцамі ды і самім павесяліцца.

Прыгожыя вясковыя жанчыны-працаўніцы, за плячамі якіх дзясяткі гадоў рабочага стажу на мясцовых палях і ферме, успаміналі, як раней працавалася, як абжываліся некалі ў гэтай вёсцы, толькі ўзяўшы шлюб, як гадавалі дзяцей і адпраўлялі іх у мясцовую пачатковую школку, а пасля давалі ім дарогу ў дарослае жыццё. Провады ў армію, вяселлі, проста танцы — шумна было, весела і мнагалюдна, бо збіралася сюды  моладзь з суседніх вёсак.

У час свята вёскі Ганусаўшчына

У час свята вёскі Ганусаўшчына

Многа добрага ў гэты дзень жадалі артысты і госці мера-прыемства вяскоўцам. Нягледзячы на тое, што ідуць гады, мяняецца знешні выгляд вёскі, мяняюцца яе жыхары, але на вулачках Ганусаўшчыны працягвае гучаць дзіцячы смех, асабліва летам, калі да бабуль і дзядуляў прыязджаюць унукі.

Алена Канстанцінаўна Шыбіцкая на свята вёскі прыйшла  са сваімі гасцямі — да яе прыехала дачка, унук з жонкай  з Масквы, пляменнік са Стаўбцоўшчыны

Алена Канстанцінаўна Шыбіцкая на свята вёскі прыйшла
са сваімі гасцямі — да яе прыехала дачка, унук з жонкай
з Масквы, пляменнік са Стаўбцоўшчыны

Так было і ў гэты дзень. Напрыклад, Алену Канстанцінаўну Шыбіцкую на свяце акружылі яе родныя з Масквы і з суседняй Стаўбцоўшчыны.

— Я, можна сказаць, мясцовая, — усміхаючыся, падзялілася са мной дачка Алены Канстанцінаўны — Валянціна Іванаўна Ларына. — За лета ўжо другі раз прыязджаю ў Ганусаўшчыну. Да гэтага была з унучкамі сваімі, адпачывалі. Мама тут жыве больш за 30 гадоў. Сама я нарадзілася ў Сейлавічах. У 18 гадоў паехала ў Маскву, там і працую медыцынскім работнікам. Люблю пажылых людзей за іх жыццёвы вопыт, стараюся заўсёды ім дапамагчы. Старасць трэба  паважаць — некалі самі такімі будзем.

Вёска мне падабаецца, люблю беларускія прасторы — прыгожа. Ездзілі на раённыя “Дажынкі” ў Сейлавічы. Дожджык крыху перашкодзіў, але свята спадабалася. Адпачываю дома душой. Мама родная тут. Усё тут роднае…

Марыя Вікенцьеўна і Канстанцін  Канстанцінавіч Хвіцько 55 гадоў   разам крочаць па жыцці

Марыя Вікенцьеўна і Канстанцін Канстанцінавіч Хвіцько 55 гадоў разам крочаць па жыцці

А вось што расказвае Марыя Вікенцьеўна  Хвіцько:

— Жыву я тут больш як 50 гадоў. Рабіла на мясцовай ферме. А дзеўкаю працавала ў Амлынцах на свінарніку. 38 гадоў у агульным адпрацавала.

Муж жывёлаводам быў. 42 гады яго працоўны стаж. Выгадавалі чатырох дачок, маем сем унукаў і чатырох праўнукаў. Дзеці жывуць асобна, радуемся, калі ўнукі прыязджаюць.

Надзея Вікенцьеўна Раманоўская 40 гадоў жыве ў Ганусаўшчыне. Працавала даяркаю. Па льготах пайшла на пенсію і сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Муж, на жаль, пайшоў з жыцця. Але не забываюць дзеці і ўнукі. Адзін з унукаў, які скончыў ужо ВНУ, кожны раз, праведваючы любую бабулю, не забывае прывезці ёй гасцінцаў.

На яе пытанне “Навошта?” жанчына чуе ў адказ: “Бабуля, ты мне пяць гадоў са сваёй пенсіі давала грошы ў час вучобы. Цяпер я пра цябе паклапачуся”…

Такія яны, лёсы вяскоўцаў з Ганусаўшчыны — у кожнага свой, пра кожны можна слухаць гадзінамі, бо ёсць чым падзяліцца, ёсць што пераняць іншым, павучыцца працы, навучыцца правільнаму выхаванню дзяцей.

 Намеснік дырэктара па ідэалагічнай  рабоце ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” Жанна Крывашэй уручае падарунак  Сафіі Іванаўне Шкода

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Жанна Крывашэй уручае падарунак Сафіі Іванаўне Шкода

Падарунак Надзеі Вікенцьеўне Раманоўскай уручае намеснік дырэктара па ідэалагічнай  рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”  Жанна Крывашэй

Падарунак Надзеі Вікенцьеўне Раманоўскай уручае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Жанна Крывашэй

Вітаць людзей вёскі было прыемна, пра кожнага  было што сказаць. Таму віншавальныя паштоўкі на свяце артысты і адрасавалі  працаўнікам сельскай гаспадаркі Канстанціну Паўлавічу Івашку і Валянціну Паўлавічу Рачку, Сафіі Іванаўне Шкода і Аляксандры Мікалаеўне Таратута, Баляславу Іосіфавічу Малейку і На-дзеі Вікенцьеўне  Раманоўскай, Канстанціну Канстанцінавічу і Марыі  Вікенцьеўне Хвіцько, Алене Канстанцінаўне Шыбіцкай і Яўгеніі Віктараўне Цімафеевай, Сафіі Вікенцьеўне Камлач і Паліне Іпалітаўне Хвіцько, а таксама Ніне Вікенцьеўне Івашчанка. 

Сваё музычнае прывітанне вяскоўцам дорыць народны ансамбль песні “Згода”

Сваё музычнае прывітанне вяскоўцам дорыць народны ансамбль песні “Згода”

Акрамя музычных падарункаў, вядома, былі і сувеніры для юбіляраў, мнагадзетных сем’яў і тых, хто адзначае юбілеі сумеснага жыцця.

Старшыня Нясвіжскага сельскага выканаўчага камітэта  Анатолій Жураўскі віншуе  Аксану Руткоўскую, гаспадыню лепшай сядзібы

Старшыня Нясвіжскага сельскага выканаўчага камітэта Анатолій Жураўскі віншуе Аксану Руткоўскую, гаспадыню лепшай сядзібы

 Віншаванне ад Нясвіжскага сельскага выканаўчага камітэта чакала і самую маленькую жыхарку  вёскі Уладзіславу Корсак, якой тады быў усяго месяц. Для яе перадалі падарунак.

Аксана і Іван Руткоўскія на сваім  падворку

Аксана і Іван Руткоўскія на сваім падворку

Асобным радком на свяце была адзначана сям’я Руткоўскіх, чый падворак па выніках мясцовага конкурсу добраўпарадкавання  вызначаны, як лепшы. І сапраўды, на іх Сонечнай, 1 нават у дождж панавала добрае надвор’е. Настрой стварала ўсё, куды гаспадары прыклалі свае ўмелыя рукі і душу. Зялёныя аркі і блакітнае азярцо, жоўтыя сонечныя пянькі-табурэцікі, мноства кветак і іншае прыцягвала ўвагу і прасілася на фотаздымкі.

Жыхарка Ганусаўшчыны Юлія Кузьміч з сынамі Раманам і Арцёмам

Жыхарка Ганусаўшчыны Юлія Кузьміч з сынамі Раманам і Арцёмам

Прыемна было бачыць шчаслівыя твары людзей, прыемна было, што вёска жыве сваім мірным працоўным жыццём. Артыстам, у сваю чаргу, лёгка было дарыць музычныя падарункі. Дарэчы, песні і танцы ў гэты дзень выконвалі Аляксандр Іваноў, Юрый Гапановіч, Любоў Дрык, Аляксандр Герасімовіч, харэаграфічны калектыў РЦНТ “Натхненне” (кіраўнік А. Стульба), народны ансамбль песні “Згода” (кіраўнік І. Філіпава). Выстава раённага цэнтра  народнай творчасці (а гэта беларуская лялька з тэкстылю Наталлі Леўшынай, саламяныя дзівосы Аляксандры Шыбіцкай і Іны Філіпавай, чароўны бісер Наталлі Богуш, ручнікі з беларускім арнаментам Любові Дрык, драўляныя цуды Юрыя Гапановіча і інш.) надавалі святу свой асаблівы каларыт.

Спявае Юрый Гапановіч

Спявае Юрый Гапановіч

Выступае харэаграфічны калектыў “Натхненне”  раённага цэнтра народнай творчасці

Выступае харэаграфічны калектыў “Натхненне”
раённага цэнтра народнай творчасці

Маладая сям’я Багдановіч прыйшла на свята ў поўным складзе

Маладая сям’я Багдановіч прыйшла на свята ў поўным складзе

Весела ў скокі на свяце ішлі і бабулі з унукамі, і маладыя пары. Развітвацца не хацелася з гэтымі прыемнымі вясковымі людзьмі, як і ім з артыстамі. Таму і дамовіліся сустрэцца яшчэ, бо ў вёсцы будуць новыя юбіляры, наро-дзяцца новыя маленькія жыхары.

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.