Веласіпедныя прагулкі, пейнтбол і інш…

Поделитесь с друзьями
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0184

За 4 гады свайго існавання набыла трывалую папулярнасць у жыхароў Нясвіжчыны і гасцей горада аграсядзіба “Нясвіжскія вытокі”, што месціцца непадалёк ад райцэнтра ў вёсцы Качановічы. Сёлета да такіх традыцыйных забаў для гасцей, як адпачынак у лазні, катанне на кані верхам і ў павозцы, веласіпедныя прагулкі і пейнтбол, тут дабавілася і прахо-джанне скаладрома — спецыяльнай канструкцыі, якая імітуе стромкую скалу. Яна ўяўляе сабой збудаванне вышынёй шэсць і шырынёй чатыры з паловай на паўтара метра. Яго аснова зроблена з драўлянага бруса, абшытага слаёнай фанерай, на які прымацаваны спецыяльныя аль-пінісцкія зачэпы — разнастайныя па памерах і  канфігурацыі. Маршруты пераадольвання скала-дрома дзеляцца на тры віды ў залежнасці ад ступені складанасці — ад самага простага да самага цяжкага.

На версе гэтай канструкцыі размешчаны крукі, на якіх можна прымацаваць прыз для самага спрытнага ўдзельніка.

Як адзначыў гаспадар сядзібы Іван Данкевіч (на здымку), пытанням бяспекі пры праходжанні скаладрома надаецца вялікая ўвага: без наяўнасці адказнай асобы, якая страхуе “скалалаза”, госці на скаладром не дапускаюцца. Звычайна гэта сам гаспадар або нехта з работнікаў. Для страхоўкі выкарыстоўваюцца прамысловыя альпінісцкія абвязкі са спецыяльнымі карабінамі. Чалавек адзяе шлем і поў-ную абвязку, якая рэгулюецца менавіта па ім, і, у выпадку зрыву са сцяны, павісае на вяроўцы і яго спакойна апускаюць. Гэта вяроўка, перакінутая праз страховачны трос, прапускаецца праз спецыяльную альпінісцкую “васьмёрку”, якая павялічвае трэнне і запавольвае рух, таму са “скалалазам”, які не ўтрымаўся на вышыні, не адбываецца нічога дрэннага. 

Як адзначыў сам Іван Казіміравіч, скаладром — забава для дужых і смелых, далёка не кожны можа як след справіцца. Як паказвае вопыт, толькі каля 20 працэнтаў жадаючых могуць дабрацца да самага верху канструкцыі. У астатніх па розных прычынах гэта не атрымліваецца, часцей за ўсё — з-за лішняй вагі.

Паспрабаваць свае сілы ва ўзбіранні на вышыню можна і ў цёмны час сутак — для смельчакоў працуе асвятленне. 

Дарэчы, скаладром — не адзіная навінка, якая з’явілася ў “Нясвіжскіх вытоках”. Не так даўно тут пачаў дзейнічаць страйкбольны цір, дзе выкарыстоўваецца зброя, што імітуе баявую і па вазе, і па памерах. Яна страляе маленькімі пластыкавымі шарыкамі, а ў якасці мішэні звычайна выкарыстоўваюцца бляшаныя банкі. Прыцэльная дальнасць бою — да 50 метраў.

IMG_0164

У мінулым годзе сядзібу ўпрыгожыла яшчэ і вялікая альтанка плошчай 100 з лішкам квадратных метраў, якую людзі з задавальненнем выкарыстоўваюць для правядзення сямейных святаў. Там ставяцца сталы, праводзяцца гульні і конкурсы.  Радуе, што на гэтым развіццё аграсядзібы не спыняецца. Як расказаў яе гаспадар Іван Данкевіч, зараз пры дапамозе крэдытнай лініі Белаграпрамбанка па развіцці аграэкатурызму поўнасцю перабудоўваецца банкетная зала з месцам для танцаў. Пасля рэканструкцыі ў ёй зможа размясціцца да 120 чалавек.

Дарэчы, сёлета ў  “Нясвіжскіх вытоках” на дабрачыннай аснове размяшчаўся праваслаўны дзіцячы лагер, аб якім “НН” расказвалі ў № 68 ад 9 верасня.

IMG_0155

Нагадаем, што на сённяшні дзень у аграсядзібе працуе пяць дамоў. Усе яны розныя па плошчы, змяшчальнасці і планіроўцы — ад самага бюджэтнага памяшкання, якое называецца “хостэл”, дзе размешчана шэсць двухярусных ложкаў, да дома, у які ўваходзіць тры асобныя пакоі і лазня. А ўвогуле тут на розных месцах — і адкрытых, і закрытых — можа днём размясціцца да 200, а пераначаваць — да 50 гасцей. Тым, хто жадае не толькі адпачыць на ўлонні прыроды, але і пазнаёміцца са славутасцямі Нясвіжа, можна лёгка дабрацца ад аграсядзібы да горада на веласіпедах або нават на гужавой павозцы. Тут будуць рады ўсім!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ  


Поделитесь с друзьями
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.