Весткі з палёў раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

E

БУРАКІ. Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. Па стане на 1 верасня яны выкапаны на плошчы 121 га: 46 — у ААТ “17 верасня”, 35 — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 27 — у ААТ “Новае жыццё”, 13 — у ААТ “Грыцкевічы”. На Гарадзейскі цукровы камбінат з іх дастаўлена 1786 тон салодкага кораня ў фізічнай вазе.

БУЛЬБА. Па стане на 1 верасня ў гаспадарках убрана 4 га бульбы. У тым ліку першыя 2 гектары выкапалі ў панядзелак у СВК “Агракамбінат Сноў”. Ураджайнасць клубняў радуе снаўчан: з аднаго гектара збіраюць больш  чым па 500 цэнтнераў “другога хлеба”.

ВОРЫВА. Глеба ўзарана на плошчы 6816 га, у т.л. за апошні дзень — на 432 га. Найбольшую дзённую прыбаўку далі: ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 92 га, СВК “Агракамбінат Сноў” — 89 га, СВК “Гарадзея” — 45 га.

Лушчэнне ржышча. Яно праведзена на плошчы 4956 гектараў. Найбольш — у “Снове” (1414 га), у ДП “Эксперыментальная база  “свеклавічная” (843 га), у “Новым жыцці” (765 га). Дзённая прыбаўка па раёне склала  85 га, у т.л. 30 га — у “Новым  жыцці”, па 20 га — у “гарадзеі” і доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках, 15 га — у “Снове”.

Супраць пустазелля. Гліфасаты ўнесены ў глебу на плошчы 2746 га (16 % ад неабходнага). Дзённая прыбаўка па раёне склала 120 гектараў. Найбольшыя ўчасткі апрацаваны ў ААТ “Лань-Нясвіж” — 1029 га, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (495 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (318 га), ААТ “Сейлавічы” (260 га), эксперыментальная база “Свеклавічная” (240 га).

Мінеральныя ўгнаенні — пад азімыя. Пад сяўбу азімых культур у гаспадарках раёна фосфарныя ўгнаенні ўнесены на плошчы 5933 га.  У дзеючым рэчыве гэта складае ў сярэднім 71 кг на 1 га.

Калійныя ўгнаенні ўнесены на плошчы 8550 га — па 135 кг на       1 га ў дзеючым рэчыве.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.