Высокая адзнака якасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На фота: (справа налева) дырэктар філіяла «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлеб-прам», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Краўчэня і інжынер-тэхнолаг завода Яніна Ціхонка дэманструюць узнагароды за прадукцыю прадпрыемства

На фота: (справа налева) дырэктар філіяла «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлеб-прам», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Краўчэня і інжынер-тэхнолаг завода Яніна Ціхонка дэманструюць узнагароды за прадукцыю прадпрыемства

Нясвіжская прадукцыя атрымала высокую ацэнку на рэспубліканскім конкурсе хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

З восьмага па адзінаццатага верасня ў Мінску прайшла адзінаццатая міжнародная выстава — «Хлебная і кандытарская справа-2015», якая за час правядзення стала доўгачаканай  падзеяй для прадстаўнікоў хлебапякарнай і кандытарскай галіны Беларусі. Як паказвае практыка, выстава і мерапрыемствы,  якія праводзяцца ў яе рамках, значна спрыяюць далейшай мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей, павышэнню іх канкурэнтаздольнасці, распаўсюджванню вопыту вядучых вытворцаў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, з’яўленню новых ідэй і рашэнняў, накіраваных на эфектыўную працу прадпрыемстваў. У рамках выставы адбыўся семінар «Хлеб — аснова здаровага харчавання». Пра-вільнае, рацыянальнае харчаванне — абавязковая ўмова здароўя і дабрабыту чалавека.

У рамках выставы прайшоў Рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2015». Філіял «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам» таксама прыняў удзел у выставе і аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Па іх выніку залатымі медалямі былі ўзнагаро-джаны хлеб з мукі пшанічнай шатраванай «Нясвіжскі» з высокім утрыманнем вотруб’евых часціц,  рулет бісквітны «Асалода»,  праслоены масай зефірнай ванільнай і абсыпаны шакаладнымі і малочнымі дропсамі. Сярэбранымі медалямі ўзнагароджаны батон «Сноўскі»,  торт «Спатканне з Нясвiжам». Яшчэ адзін сярэбраны намінант — торт «Фруктовая вясёлка» — парадуе пакупнікоў пяшчотным суфле з водарам лясных ягад. Бронзавым медалём узнагароджаны  жытні хлеб з вотруб’ем з 50-працэнтным утрыманнем жытняй шатраванай мукі.

Хлеб заўсёды быў і застаецца адным з асноўных прадуктаў харчавання. Філіял «Нясвіжскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам»  стараецца выпускаць прадукцыю, якая задавальняе самыя рознабаковыя густы пакупнікоў.  Нягледзячы на цяжкасці, супрацоўнікі хлебазавода  і далей маюць намер працаваць над удасканаленнем асартыменту, павышэннем якасці, каб нясвіжская прадукцыя была запатрабавана на рынку і радавала пакупнікоў.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.