Хлебныя рэйсы Барыса Праўлоцкага

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

SONY DSC

Гул збожжаўборачнай тэхнікі і аўтамашын на збожжавай ніве ААТ “Лань-Нясвіж” не змаўкаў з раніцы да позняга вечара. Аграрыі прыкладвалі ўсе намаганні, каб своечасова і без страт убраць вырашчаны ўраджай. Ніхто ў гэтыя даволі гарачыя дні не думаў пра славу і пашану. Аднак пра тое, каб кожны быў заўважаны і па вартасці адзначаны, падумалі іншыя. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш рабіў рэйды па палях гаспадарак з прыемнай місіяй. Віншуючы працаўнікоў, якія перасягнулі тысячны рубеж па намалоце, перавозцы, паказалі лепшыя вынікі на сушцы збожжа за першы і другі тыдні работы, ён дзякаваў працаўнікам за іх поўную аддачу ў гэтай нялёгкай працы і ў гэтых нялёгкіх умовах.

Грашовай прэміяй ад райкама прафсаюза работнікаў АПК быў адзначаны вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Барыс Праўлоцкі.

Фізічная вага перавезенага ім збожжа ў гэтым годзе склала 2343 тоны.

За плячыма Барыса Іванавіча — некалькі дзясяткаў гадоў вадзіцельскага стажу, на ўборцы задзейнічаны штогод. Сельгасработ ён не баіцца — прывык да розных нагрузак, да розных адлегласцей і дарог.

— Цяперашняя ўборачная кампанія запомнілася анамальнай спякотай. Але нічога, лепш сонца, чым дождж у такую адказную      пару, калі ўсё да зярнятка павінна быць прыбрана з палёў, — разважае хлебароб. — Падчас жніва важна быць упэўненым не толькі ў сваіх сілах, але і ў тэхніцы. Таму свой МАЗ-555 яшчэ за месяц да ўборкі грунтоўна падрыхтаваў, і ён мяне не падвёў. Паломак не было, а значыць, і на рамонт не прыйшлося адлучацца. Стараўся ўнесці свой уклад у агульны каравай гаспадаркі, які, шчыра кажучы, у гэтым годзе прыемна парадаваў.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.