«Заканадаўства празрыстае, а рэгуляванне справядлівае»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1-zakon-molotok

Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік маніторынгавай групы Альянс місій назіральнікаў Генрых Кронер.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна прыбыў у Беларусь і пакуль не гатовы даваць нейкія падрабязныя ацэнкі. Але пры гэтым Кронер сказаў, што ўжо былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады. Першыя ўражанні назіральнікаў пазітыўныя. «Заканадаўства празрыстае, і рэгуляванне выглядае вельмі справядлівым. З гэтага пункту гледжання, думаю, будуць добрыя выбары», — адзначыў ён. Акрамя таго, Генрых Кронер паведаміў, што назіральнікі Альянсу разлічваюць пагутарыць з кандыдатамі ў Прэзідэнты, журналістамі, якія асвятляюць выбары, каб даведацца пра іх меркаванне аб тым, што адбываецца.

Ханс-Юрген Загорка, другі ўдзельнік Альянсу місій назіральнікаў, адзначыў у размове з журналістамі, што настроены аптымістычна наконт таго, як арганізуюцца выбары ў нашай краіне. Па словах назіральніка, калі яны атрымаюць станоўчую ацэнку і далей сітуацыя працягне развівацца ў такім жа рэчышчы, то гэта будзе вельмі важным крокам на шляху да ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. Ён таксама падкрэсліў, што спадзяецца на правядзенне выбараў у пазітыўным ключы.

Альянс місій назіральнікаў — гэта група міжнародных назіраль-нікаў, у якую ўваходзяць Еўрапейскі інстытут Лібертас (Германія), Еўрапейскі фонд дэмакратыі (Бельгія) і альянс «Еўрапейскі інстытут дэмакратыі» (Францыя). Асноўная задача аб’яднанай групы — ма-ніторынг выбараў Прэзідэнта нашай краіны. Назіральнікі будуць аналізаваць перадвыбарчую сітуацыю, працаваць непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама ажыццяўляць паслявыбарнае назіранне.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.