Збожжа сабрана. Наперадзе — сяўба азімых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Уладзімір і Дзмітрый Цымбал ужо некалькі сезонаў запар працуюць  разам у гарачую жніўную пару. Уладзімір Іванавіч пільна сочыць, каб іх КЗС  заўсёды быў на хаду ў такі адказны для хлебароба час. Сын Дзмітрый яму дапамагае, бо тэхніка “адчувае” добрага гаспадара — такім павінен быць кожны сапраўдны  мужчына. А яшчэ работа  на сяле вучыць акуратна карыстацца кожным кавалачкам зямлі-карміцелькі, бо яна дае жыццё новаму каласку, — такі закон нялёгкай працы хлебароба, якую асвойвае Дзмітрый, назіраючы за працай бацькі. Механізатар ЗАТ “Росіч” Уладзімір Цымбал  звычайна задзейнічаны на розных відах работ. “Хадзіў” з сеялкай, працуе на трамбоўцы зялёнай масы, рыхтуе тэхніку да сяўбы азімых культур, якіх пад ураджай 2016 года ў “Росічы” будзе адведзена больш за 600 гектараў.

Уладзімір і Дзмітрый Цымбал ужо некалькі сезонаў запар працуюць разам у гарачую жніўную пару. Уладзімір Іванавіч пільна сочыць, каб іх КЗС заўсёды быў на хаду ў такі адказны для хлебароба час. Сын Дзмітрый яму дапамагае, бо тэхніка “адчувае” добрага гаспадара — такім павінен быць кожны сапраўдны мужчына. А яшчэ работа на сяле вучыць акуратна карыстацца кожным кавалачкам зямлі-карміцелькі, бо яна дае жыццё новаму каласку, — такі закон нялёгкай працы хлебароба, якую асвойвае Дзмітрый, назіраючы за працай бацькі.
Механізатар ЗАТ “Росіч” Уладзімір Цымбал звычайна задзейнічаны на розных відах работ. “Хадзіў” з сеялкай, працуе на трамбоўцы зялёнай масы, рыхтуе тэхніку да сяўбы азімых культур, якіх пад ураджай 2016 года ў “Росічы” будзе адведзена больш за 600 гектараў.

У гэтым годзе ў ЗАТ “Росіч” ураджайная сіла гектара склала 62,1 цэнтнера. З палёў сельгаспрадпрыемства сабрана 5640 т зерня.

Давесці да ладу высушаную салому — такая задача стаяла ў гарачую жніўную пару перад механізатарамі Міхаілам Пражэнікам і Мікалаем Клочкам. З дапамогай рулоннага прэс-падборшчыка і прычапнога інвентару яны адвозілі салому з поля, прэсавалі яе, каб адправіць на захоўванне. З наступленнем масавай уборкі збожжавых Мікалай Мікалаевіч і Міхаіл Юльянавіч стараліся не адстаць ад камбайнавых экіпажаў, трымалі сваю тэхніку напагатове, каб захаваць плённы рытм хлебаробскай працы. Рабочы стаж у гаспадарцы гэтых адказных мужчын больш 30 гадоў. Штогод яны ўносяць свой па-сільны ўклад у павелічэнне ўра-джайнай сілы гектара, выконваючы розныя віды работ круглы год, а свой вопыт механізатараў са стажам перадаюць моладзі.

Давесці да ладу высушаную салому — такая задача стаяла ў гарачую жніўную пару перад механізатарамі Міхаілам Пражэнікам і Мікалаем Клочкам. З дапамогай рулоннага прэс-падборшчыка і прычапнога інвентару яны адвозілі салому з поля, прэсавалі яе, каб адправіць на захоўванне. З наступленнем масавай уборкі збожжавых Мікалай Мікалаевіч і Міхаіл Юльянавіч стараліся не адстаць ад камбайнавых экіпажаў, трымалі сваю тэхніку напагатове, каб захаваць плённы рытм хлебаробскай працы. Рабочы стаж у гаспадарцы гэтых адказных мужчын больш 30 гадоў. Штогод яны ўносяць свой па-сільны ўклад у павелічэнне ўра-джайнай сілы гектара, выконваючы розныя віды работ круглы год, а свой вопыт механізатараў са стажам перадаюць моладзі.

Старшаму камбайнеру ЗАТ “Росіч” Валерыю Антонавічу Валявачу на свяце дажынак за добрасумленную працу на жніве-2015 было ўручана Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. Ужо некалькі сезонаў яго памочнікам на камбайне працуе Максім Варанковіч, студэнт аднаго з мінскіх універсітэтаў, будучы фізік. Работа ў дуэце заўсёды спорыцца. Сам камбайнер у час уборкі адказна спраўляўся і  з дадатковай нагрузкай. Пакуль спа-дзе раса, і камбайны чакаюць выхаду ў поле, Валерый Антонавіч нарыхтоўваў падкормку жывёле — на камбайне “УЭС2-250” для ўборкі травяной масы касіў зялёны корм. У гэтыя першыя восеньскія дні — новыя клопаты ў хлебароба. Разам з Уладзімірам Цымбалам яны рыхтуюць тэхніку да кругласутачнай сяўбы азімых.

Старшаму камбайнеру ЗАТ “Росіч” Валерыю Антонавічу Валявачу на свяце дажынак за добрасумленную працу на жніве-2015 было ўручана Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. Ужо некалькі сезонаў яго памочнікам на камбайне працуе Максім Варанковіч, студэнт аднаго з мінскіх універсітэтаў, будучы фізік. Работа ў дуэце заўсёды спорыцца.
Сам камбайнер у час уборкі адказна спраўляўся і з дадатковай нагрузкай. Пакуль спа-дзе раса, і камбайны чакаюць выхаду ў поле, Валерый Антонавіч нарыхтоўваў падкормку жывёле — на камбайне “УЭС2-250” для ўборкі травяной масы касіў зялёны корм.
У гэтыя першыя восеньскія дні — новыя клопаты ў хлебароба. Разам з Уладзімірам Цымбалам яны рыхтуюць тэхніку да кругласутачнай сяўбы азімых.

На рахунку Андрэя Валевача і Андрэя Янчыка ў гэтым годзе больш пяці тысяч тон высушанага збожжа. На месцы перапрацоўкі ўра-джаю (на ЗСК-30) уся тэхніка працавала без збояў. На здымку: за акуратнае і адказнае  выкананне работ на даручаным участку генеральны дырэктар ЗАТ “Росіч” Аляксандр Андрушкевіч на свяце дажынак уручыў працаўнікам прадпрыемства грашовыя прэміі.

На рахунку Андрэя Валевача і Андрэя Янчыка ў гэтым годзе больш пяці тысяч тон высушанага збожжа. На месцы перапрацоўкі ўра-джаю (на ЗСК-30) уся тэхніка працавала без збояў.
На здымку: за акуратнае і адказнае выкананне работ на даручаным участку генеральны дырэктар ЗАТ “Росіч” Аляксандр Андрушкевіч на свяце дажынак уручыў працаўнікам прадпрыемства грашовыя прэміі.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.