Аляксей Наумовіч: “Я галасую за сваю будучыню!”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кіраўнік гуртка Нясвіжскага  раённага цэнтра культуры  Аляксей Наумовіч упершыню прымае ўдзел у  выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўнік гуртка Нясвіжскага раённага цэнтра культуры
Аляксей Наумовіч упершыню прымае ўдзел у выбарах
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сваім правам датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 4 горада Нясвіжа па стане на 8 кастрычніка паспелі скарыстацца ўжо амаль 300 чалавек. Сярод іх кіраўнік гуртка Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Аляксей Наумовіч, які прыйшоў аддаць свой голас у аўторак. Маладому чалавеку 20 гадоў, ён упершыню прымае ўдзел у галасаванні. У дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксею трэба ехаць у іншы горад, але ён ні ў якім разе не хацеў прапускаць такую падзею.

— Я галасую, таму што гэта абавязак кожнага грамадзяніна, — кажа Аляксей. — На мой погляд, удзел у выбарах — паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі. Мы павінны выкарыстоўваць магчымасць выбіраць сваю будучыню. Наша жыццё — гэта доўгі шлях, які складаецца з невялікіх, але вельмі важных крокаў,  якія вядуць нас да поспеху і дабрабыту. Я свой крок сёння зрабіў.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.