“Бібліяноч- 2015”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Маладзёжны капуснік  “Чытанне: маладзёжны фармат”

Маладзёжны капуснік
“Чытанне: маладзёжны фармат”

Трэці раз праводзілася ў Нясвіжы гэта цудоўнае мерапрыемства, якое наладжвае цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы. Сюды па традыцыі сабраліся маладыя людзі з каледжа імя Якуба Коласа і вучні гімназіі, сярэдніх школ №1 і №3  райцэнтра. Прыйшлі і сталыя, актыўныя чытачы, удзельнікі літаратурна-музычнага аб,яднання “Валошкі”, і іншыя аматары кніг — нашых праваднікоў у свет разумнага, цікавага і захапляльнага.

Гасцей цёпла віталі  дырэктар установы Людміла Вітко і вядучая  Алёна Чухлей. Затым адбылося ўзнагароджванне самых актыўных чытачоў.

Кіраўнік студыі сучаснай харэаграфіі  гарадскога мала-дзёжнага цэнтра Максім Буткевіч пакарыў прысутных выкананнем рытмічнага танца, яго падтрымала група юных танцораў.

А потым усе разышліся па залах, дзе праводзіліся цікавыя імпрэзы, у прыватнасці,  бібліябар “Захапляльная кнігаманія”, маладзёжны капуснік “Чытанне: маладзёжны фармат”, выстава-кірмаш “Майстэрня цудаў”, гульня “Лазертаг”, бітва-конкурс паэтаў і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Можна было выбраць па гусце што заўгодна. Вялікую цікавасць выклікалі работы Наталлі Рыбалка з фаамірану (спецыяльнай гумы): ружы і рамонкі, астры і хрызантэмы былі як сапраўдныя, яркія і прывабныя. Не  менш цудоўна глядзеліся работы з бісеру Ганны Сташэнка.

Жадаючыя прымалі ўдзел у “Гульнятэцы”, пераможцы якой атрымалі салодкія прызы і жэтоны ў бар, дзе можна было паспрабаваць кактэйлі з арыгінальнымі назвамі: ”Асоль”, “Пунсовыя ветразі”, “Міньён”, “Шэрлак Холмс” і г.д.

13

Пераможцы літаратурнага батла “Бітва паэтаў” Сяргей Пракоф’еў, Алена Шаблоўская і Уладзімір Жылка

Удзельнікі пляцоўкі “Гульнятэка”

Удзельнікі пляцоўкі “Гульнятэка”

У чытальнай зале пад адкрытым небам

У чытальнай зале пад адкрытым небам

У асобных мерапрыемствах чырвонай ніткай праходзіла тэма вайны, прысвечаная  70-годдзю Вялікай Перамогі, напрыклад, “Вайна вачыма дзяцей” — пастаноўка тэатральнага аддзялення Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў.

А для ўсіх наведвальнікаў дзейнічала бяспройгрышная латарэя, дзе шчасліўчыкі выйгралі цікавыя кнігі і не толькі… Зацікавіла многіх і зала гарадоў-пабрацімаў з выставай арыгінальных падарункаў Нясвіжу ад нашых замежных сяброў.

Словам,  свята ўдалося і пакінула шмат добрых уражанняў, зыходзячы з якіх можна быць упэўненым, што кніга заўжды будзе цікавай і патрэбнай, а бібліятэка застанецца месцам цікавых і карысных сустрэч.

Значную дапамогу ў арганізацыі “бібліяночы” аказаў раённы камітэт БРСМ, Нясвіжскі гарадскі маладёжны цэнтр, клуб ваенна-тактычных гульняў “Тактык”.

Раіса ХВІР.

Фота таццяны БАЙКАШ,

 г.Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.